Вы тут

Дрыга расказала, чым кіруюцца пры падборы артыстаў на канцэрты


Начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Ірына Дрыга ў эфіры праграмы «Па сутнасці» на тэлеканале СТБ расказала, чым кіруюцца пры падборы артыстаў на канцэрты, паведамляе БелТА.


«З пункту гледжання таго, калі гэта вялікія мерапрыемствы, вялікія канцэрты, як, напрыклад, адкрыццё і закрыццё „Славянскага базару“, нейкія вакальныя праекты, каб яны перш за ўсё прыносілі радасць і задавальненне гледачам, каб прэзентавалі беларускую культуру не толькі ў сэнсе ўдзелу беларускіх артыстаў, але і Беларусь як краіну, дзе весела і цікава можна праводзіць час», — сказала Ірына Дрыга.

Яна растлумачыла, што перад любым праектам праводзіцца конкурс, выбіраецца рэжысёрска-пастановачная група, якая потым фарміруе праграму мерапрыемства і падбірае артыстаў. «Кожны канцэрт — гэта не проста зборка артыстаў, гэта заўсёды шоу з тэмай, ідэяй, сюжэтам і развіццём. Так было і на «Славянскім базары», так было і на «Александрыі», — дадала яна.

Ірына Дрыга заўважыла, што заўсёды працуе вялікая каманда, зацікаўленая ў тым, каб кожны новы фестываль быў ярчэйшы, цікавейшы за папярэдні.

«Камерцыйны складнік, вядома, ніхто не адмяняў. „Славянскі базар“ — гэта фестываль, які існуе ў асноўным за кошт даходаў ад рэалізацыі білетаў і спонсарскай дапамогі. Але стараемся знайсці баланс паміж камерцыяй і творчасцю і мастацтвам. Таму што „Славянскі базар“ — гэта візітная картка Беларусі, адзін з духоўных брэндаў суверэннай Беларусі. Тавар, зразумела, трэба паказваць лепшым бокам. Міністэрства культуры зацікаўлена, каб у знакавых мерапрыемствах — адкрыцці і закрыцці фестывалю — удзельнічалі беларускія артысты са сваімі новымі песнямі або з вядомымі хітамі ў новым выкананні, каб з мэтрамі на сцэну выходзіла творчая моладзь», — сказала начальнік галоўнага ўпраўлення.-

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.