Вы тут

«Долары на хлеб не намажаш». Лукашэнка пра рост сусветных цэн на прадукты харчавання


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў у чарговы раз акцэнтаваў увагу на важнасці зладжанай і эфектыўнай работы аграпрамысловага сектара ў цяперашніх умовах, якія складваюцца ў рэгіёне і свеце ў цэлым, перадае БелТА.


Фота БелТА

Каб абмеркаваць ход ужо распачатай уборачнай кампаніі, на нараду былі запрошаныя губернатары.

«Кожны дзень увесь свет палохаюць голадам. Да восені, да зімы – нябачаным голадам з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Нагнятаецца сітуацыя, як з пандэміяй, яшчэ чымсьці. Але дыму без агню не бывае. Голаду быць. І не толькі таму, што не вывезлі ўкраінскае збожжа ці Расія пад санкцыямі, — сказаў Прэзідэнт. — Таму не толькі хлеба не будзе ў свеце. Я аб гэтым шмат разоў казаў. І вы бачыце бездапаможнасць, з якой аж цэлая ААН спрабуе прадухіліць непазбежны крызіс. 50 краін свету крытычна ад іх залежаць — ад гэтага харчавання. Дык гэта яшчэ кветачкі».

«Шалёны махавік санкцый у дачыненні да мінеральных угнаенняў, нафтапрадуктаў, лагістыкі перавозак (фрахт, страхоўка) пагражае сарваць наступныя аграсезоны і проста абрынуць рынкі харчавання», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цэны будуць расці на прадукты харчавання ў цэлым, бо рост цэн на збожжавыя пацягне імгненны рост на іншыя віды харчавання, прадукцыю жывёлагадоўлі. Ён звярнуў увагу, што цэны ўжо пабілі гістарычныя рэкорды. Як прыклад – пшаніца, якая толькі за апошнія паўгода падаражэла больш чым на 60%. «Як аказалася, долары на хлеб не намажаш», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што папярэдні скачок цэн на пшаніцу ў 2008 годзе скончыўся сумна вядомай «арабскай вясной». Збожжа стала вялікай палітыкай і, па сутнасці, зброяй.

«Таму я вам і кажу: калі будзе працаваць эканоміка, будзе што паесці і ў што апрануць людзей, — гэта гарантыя таго, што мы вытрымаем, — падкрэсліў беларускі лідар. — А калі ўрад не праваліць яшчэ пад выглядам санкцый іншыя сектары эканомікі, то ніякія санкцыі нам не страшныя».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.