Вы тут

Перасоўны музей «Цягнік Перамогі» сёлета наведалі каля 40 тысяч жыхароў Беларусі


Упершыню праект «Цягнік Перамогі» быў рэалізаваны ў нашай краіне ў рамках Года народнага адзінства ў 2021 годзе і атрымаў высокую ацэнку ў жыхароў. Экспазіцыю перасоўнага музея ў васьмі гарадах краіны наведалі больш за 25 тысяч чалавек.


У 2022 годзе па ініцыятыве Беларускай чыгункі ўнікальны перасовачны музей зноў прыбыў у Беларусь. Як паведамляе прэс-цэнтр магістралі, у бягучым годзе геаграфія яго курсіравання была пашырана да 17 гарадоў. З 10 чэрвеня па 4 ліпеня перасоўны музей «Цягнік Перамогі» праехаў па тэрыторыі нашай краіны больш за 3,5 тысячы кіламетраў. Першымі з яго экспазіцыяй змаглі азнаёміцца жыхары Оршы, а завяршыўся праект у Мінску. «Цягнік Перамогі» таксама пабываў у Полацку, Віцебску, Крычаве, Жлобіне, Асіповічах, Баранавічах, Лунінцы, Пінску, Брэсце, Гродне, Калінкавічах, Гомелі, Магілёве, Бабруйску і Салігорску.

За 24 дні экспазіцыю музея ў нашай краіне наведалі каля 40 тысяч жыхароў Беларусі. Агульны час яго працы склаў 240 гадзін.

Нагадаем, што ў 2022 годзе гэты праект быў рэалізаваны ў Рэспубліцы Беларусь у рамках Года гістарычнай памяці Беларускай чыгункай пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Беларуская чыгунка выказвае падзяку за аказанае садзейнічанне ў рэалізацыі праекта арганізатарам ад Расійскай Федэрацыі: ААТ «Расійскія чыгункі», Міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, творчай майстэрні «Неўскі баталіст», медыя-групе «Чырвоны квадрат», а таксама беларускім міністэрствам адукацыі, унутраных спраў, аховы здароўя, па надзвычайных сітуацыях, Рэспубліканскаму валанцёрскаму цэнтру, Мінгарвыканкаму і абласным выканаўчым камітэтам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».