Вы тут

Абсалютбанк стаў крэдытна-фінансавай арганізацыяй і змяніў назву


Абсалютбанк стаў крэдытна-фінансавай арганізацыяй і змяніў назву, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны банк Беларусі.


Гэта рашэнне рэгламентавана пастановай праўлення Нацбанка ад 30 чэрвеня 2022 года № 240. Юрыдычны статус Абсалютбанк зменены на нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю са зменай назвы на закрытае акцыянернае таварыства «ОптиКурс» НКФА.

У сувязі з гэтым прынята рашэнне аб адкліканні ў ЗАТ «Абсалютбанк» спецдазволу на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў частцы ажыццяўлення асобных банкаўскіх аперацый. Цяпер банку нельга прыцягваць грашовыя сродкі фізічных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты), размяшчаць прыцягнутыя сродкі фіз-і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці, адкрываць і весці банкаўскія рахункі фізічных асоб. Акрамя гэтага, банку не дазваляецца выпускаць у абарачэнне банкаўскія плацежныя карткі і выдаваць каштоўныя паперы, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты) і размяшчэнне іх на рахункі.

Па стане на 5 ліпеня ў Абсалютбанку адсутнічаюць размешчаныя ва ўклады (дэпазіты) сродкі фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў. ААТ «Банк Дабрабыт» вызначаны банкам-павераным.

Пастанова № 240 уступіла ў сілу з 5 ліпеня 2022 года.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

Яшчэ гадоў 10-15 назад салодкія садовыя буякі можна было лічыць далікатэсам.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.