Вы тут

Ля цудадзейнай Янавай крыніцы 7 ліпеня штогод збіраюцца паломнікі


«У лясной старонцы
Пад гарой крыніца,
І з яе пад сонцам
Зіхаціць вадзіца
„Не абы-якая,
А вада святая,
Што душу лагодзіць“, —
Кажуць у народзе».


Гэтымі радкамі з верша «Святая крыніца» Алеся Мазура пачну аповед пра цудадзейную крынічку, што знаходзіцца ў лесе на мяжы Мёрскага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага раёнаў Віцебскай вобласці. Упершыню мне пашанцавала апынуцца ў гэтых мясцінах яшчэ ў студэнцкія гады. Тады я ўбачыла першародную прыгажосць, якая вабіць і ахутвае бязмежнасцю рэк і азёраў, таямнічасцю лясоў і палёў. Стаіць маленькая каплічка, з-пад якой пульсуе гаючая вада, за чатыры кіламетры ад вёскі Чарневічы, што на Глыбоччыне. Яна названая ў гонар Святога Яна. Святыня адносіцца да Чарневічскага праваслаўнага храма Спаса-Параскевы-Пятніцы.

Кожны год, як і сёлета, 7 ліпеня на свята Нараджэння Яна Хрысціцеля ідуць хрэсным ходам мясцовыя жыхары, паломнікі з розных куткоў нашай Беларусі, а таксама з Расіі, Літвы і Латвіі. Тут праводзіцца ўрачысты малебен з асвячэннем вады.

Тутэйшыя ведаюць шмат цікавых гісторый пра гэтую незвычайную крынічку. І вось адна з іх.

Даўно гэта было. Ішоў сляпы старац па гэтых землях, і захацелася яму піць. Прысеў падарожнік на зямлю і раптам пачуў цурчанне вады — недзе паблізу біла крынічка. Хутка ён знайшоў яе і пасля таго, як абмыў вочы крынічнаю вадою, адбыўся цуд — старац упершыню ўбачыў свет. Каб аддзячыць святой крыніцы, гэты чалавек пабудаваў драўляную капліцу, якая стаяла прыкладна да 1970-х гадоў. Потым зруб будынка выкарысталі на нейкія патрэбы, і ад капліцы застаўся толькі купал. Цяпер тут узведзеная новая капліца з белай цэглы, з-пад якой вада бяжыць ручаём у «купель». 

Крынічная вадзіца можа захоўвацца гадамі і застаецца такой жа смачнай і празрыстай. Даказана, што ёсць у Янавай вадзе часціцы срэбра.

Дасведчаныя людзі кажуць, што піць ваду трэба ўважліва, прыслухоўваючыся да сябе, да свайго цела. Тады вада сама знойдзе орган, які баліць і дапаможа.

На смак вада прэсная і ніколі не перасыхае, а зімою не замярзае нават у моцны мароз, яе заўсёдная тэмпература не перавышае 100 С. У лекавыя ўласцівасці вады вераць многія, бо сапраўды шмат прыкладаў, што дзякуючы наведванню крыніцы людзі вылечваліся. Месцічы расказваюць, што нядаўна сіла святой вады прынесла доўгачаканае шчасце адной сям’і, якая не магла мець дзяцей.

Сотні людзей з набалелымі душамі, са змучанымі сэрцамі ідуць ды ідуць сёння да святой лясной крыніцы, каб выплакаць сваё гора, ачысціць душу. І ўсім і ва ўсім вада дае падтрымку — і ў цялесных, і ў духоўных хваробах…

Калі я прыязджаю сюды, то ў думках прашу ў святой крыніцы здароўя, абмываюся халоднай вадою і сапраўды адчуваю на сабе яе цудадзейнасць. Каб адчуць і паверыць у гэта, трэба тут пабываць. Раю прыехаць да крыніцы Святога Яна кожнаму, асабліва ў надыходзячае купальскае свята!

Надзея ЗУЕВА

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.