Вы тут

Што пачуем у радыёэфіры да 140-годдзя Янкі Купалы


Да юбілею народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (7 ліпеня) рыхтуецца тэматычны эфір на хвалях радыёканала «Культура», дзе можна будзе пачуць творы класіка, размовы пра яго жыццёвы шлях і ўплыў яго спадчыны на культурны працэс.


У эфіры «Культуры» юбілею Купалы папярэднічалі тэматычныя выпускі публіцыстычнай праграмы «Дыялогі пра культуру», куды былі запрошаны супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея класіка, знаўцы і аматары спадчыны песняра. А святочны чацвер пачнецца вершамі паэта ў ранішняй рубрыцы «Адным штрыхом». На працягу ўсяго дня ў эфіры будуць гучаць радкі Янкі Купалы, фрагмент паэмы «Бандароўна», музычныя творы на словы класіка, сярод якіх, у прыватнасці, араторыя Дзмітрыя Смольскага «Паэт», славутыя кампазіцыі Уладзіміра Мулявіна ў запісе ансамбля «Песняры». Таксама слухачоў чакаюць фрагменты музыкі Сяргея Картэса да фільма «Раскіданае гняздо» па п’есе Янкі Купалы і іншае.

Госцем перадачы «Дыялогі пра культуру» стане паэт, празаік, публіцыст, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп. Ён раскажа пра ўплыў Янкі Купалы на сваю творчасць, а таксама пра матэрыялы з апошніх нумароў літаратурна-мастацкага выдання, прысвечаныя класіку. Пра месца паэзіі народнага паэта ў беларускай культуры раскажа публіцыстычная перадача «Развагі пра літаратуру».
Адзначым, што святкаванне юбілейнай даты працягнецца на канале «Культура» ў выхадныя. Так, у суботу і нядзелю выйдуць выпускі праграмы «Радыётэатр плюс», у межах якой прагучаць радыёспектаклі «Прымакі» па п’есе Янкі Купалы і «Паэт і Дзяўчына» па п’есе Пятра Васючэнкі, прысвечаны маладым гадам будучага класіка.

Нагадаем таксама, што на працягу года на радыёканале выходзіць сумесны з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы літаратурны праект «Слухаем класіка», дзе ў выкананні артыстаў мінскіх тэатраў гучаць вершы са зборніка «Спадчына» і каментарыі супрацоўнікаў музея да гэтых твораў. 

Выбранае з тэматычнага эфірнага дня можна пераслухаць у аўдыяархіве на сайце radiokultura.by, а таксама ўбачыць на youtube-канале спецыялізаванай радыёхвалі.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».