Вы тут

Іванец аб замацаванні маладых спецыялістаў: Наймальнікам варта распрацаваць дарожную карту адаптацыі


Для кожнага маладога спецыяліста неабходна распрацаваць дарожную карту адаптацыі і замацавання на працоўным месцы. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец на пасяджэнні калегіі Мінадукацыі «Аб рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі», паведамляе БелТА.


«Для вырашэння пытання замацавання маладых спецыялістаў неабходна забяспечыць індывідуальны падыход да такіх работнікаў, наймальніку варта распрацаваць пад кожнага дарожную карту яго адаптацыі і замацавання, прадугледзець дадатковыя стымулюючыя метады», — сказаў міністр.

Андрэй Іванец адзначыў, што забяспечанасць жыллём — адно з сістэмных пытанняў для замацавання маладых спецыялістаў на працоўных месцах, другое — гэта заработная плата. «Калі мы не будзем бачыць гэтых маладых людзей, імі займацца, яны замацоўвацца не будуць. Усеагульнага падыходу, рэцэпту не існуе», — падкрэсліў ён.

У Міністэрстве адукацыі прайшло пасяджэнне калегіі «Аб рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі». На парадку дня былі пытанні, якія тычацца сістэмы падбору кадраў па працы з моладдзю на прадпрыемствах і сакратароў першасных арганізацый БРСМ, укаранення новых фарматаў інфармацыйна-тлумачальнай працы з моладдзю па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага развіцця краіны, а таксама арганізацыі працы з моладзевай аўдыторыяй і інфармацыйнага проціборства ў Інтэрнэце.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».