Нацыянальны электронны павільён Беларусі адкрыўся на кітайскай пляцоўцы Douyin (аналаг папулярнага сэрвісу з кароткаметражнымі відэа і прамымі трансляцыямі TikTok), паведамілі БелТА ў Пасольстве Беларусі ў КНР.
У цырымоніі адкрыцця нацыянальнага павільёна прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Юрый Сянько. У прамым эфіры дыпламат прэзентаваў беларускую прадукцыю.
Усяго за гадзіну анлайн-трансляцыі эфір пасла паглядзелі больш за 1,3 млн чалавек, а агульная сума продажаў беларускага шакаладу і снэкаў перавысіла 900 тыс. кітайскіх юаняў, або каля $135 тыс.
«Асартымент прадукцыі пастаянна абнаўляецца і ў бліжэйшы час папоўніцца малочнай, кандытарскай і алкагольнай прадукцыяй і касметыкай з Беларусі», — адзначылі ў дыпмісіі.
Прэв’ю: pixabay.com
Яшчэ гадоў 10-15 назад салодкія садовыя буякі можна было лічыць далікатэсам.
Расказвае натарыус Надзея Шупенька.
«Больш, чым з мужам, мне пашанцавала з бацькам маіх дзяцей»
У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.