У краіне існуе 200 тысяч кіламетраў размеркавальных электрасетак напружаннем 0,4-10 кВ, якія маюць розную ступень зношанасці. Аднамомантна выканаць іх мадэрнізацыю немагчыма ні фізічна, ні арганізацыйна — для рэканструкцыі спатрэбіцца каля 11 мільярдаў рублёў, расказаў Андрэй Нягодзька, начальнік упраўлення стратэгічнага развіцця Белэнерга падчас анлайн-канферэнцыі пра мадэрнізацыю электрасеткавай інфраструктуры краіны.
— Асноўная крыніца фінансавання работ па рэканструкцыі электрасетак у раёне індывідуальнай жылой забудовы — уласныя сродкі энергазабяспечвальнай арганізацыі, бюджэтныя сродкі, якія выдаткоўваюцца на рэалізацыю праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе». Пад уласнымі сродкамі маецца на ўвазе амартызацыя, якая штогод налічваецца для аднаўлення сетак, што прыйшлі ў нягоднасць з-за фізічнай і маральнай зношанасці элементаў электрасетак, — расказаў ён.
Пры гэтым, каб электрасеткі маглі выкарыстоўвацца для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і гатавання ежы, недастаткова проста аднавіць іх папярэдні стан. Неабходна павялічыць іх прапускную здольнасць, што ў сваю чаргу патрабуе значна большых капіталаўкладанняў.
Адной з дадатковых крыніц фінансавання энергетыкі бачаць магчымасць удзелу грамадзян у фінансаванні работ па будаўніцтве размеркавальных электрасетак да адасобленых дамоў і рэканструкцыі сетак у раёнах індывідуальнай жылой забудовы. Мяркуецца, што беларусы будуць аплачваць 30 % ад каштарыснага кошту такіх работ, растэрміноўкі не прадугледжана.
Ірына СІДАРОК
Прэв’ю: pixabay.com
«Захаваць кожнае зярнятка...».
Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».
Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.
Сёлета для школьнікаў створана каля 800 тысяч розных вырабаў.