Вы тут

Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена на выстаўцы «Інапрам» у Екацярынбургу


На буйнейшай прамысловай выстаўцы Расіі «Інапрам» прадстаўлены 13 беларускіх прадпрыемстваў, паведамле БелТА са спасылкай на прэс-службу «Белінтэрэкспа» БелГПП.


Выстаўка праходзіць у Екацярынбургу па 7 ліпеня. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена такімі прадпрыемствамі, як холдынг «Аўтакампаненты», «Белкамунмаш», «Белшына», Беларускі металургічны завод, Гомельскі завод спецінструменту і тэхналагічнай аснасткі, Гомельскі завод станочных вузлоў, «Інтэграл», Кранавы завод, «Чырвоны барацьбіт», Кавальскі завод цяжкіх штамповак, «СтанкаГомель», Мінскі маторны завод і «Магілёўліфтмаш».

У першы дзень выстаўкі экспазіцыю Беларусі наведалі прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін і міністр прамысловасці і гандлю Расіі Дзяніс Мантураў. З прадукцыяй айчыннай вытворчасці іх азнаёміў міністр прамысловасці Пётр Пархомчык.

Арганізатарам беларускай экспазіцыі на выстаўцы «Інапрам» выступае выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Экспазіцыя арганізавана пры падтрымцы і актыўным удзеле пасольства Беларусі ў Расіі.

У 2022 годзе на выстаўцы «Інапрам» прадстаўлены 500 кампаній з 26 краін. Краінай — партнёрам выстаўкі з’яўляецца Казахстан.

Прэв’ю: Белінтэрэксп

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?