Беларуская федэрацыя гандбола і Кітайская гандбольная асацыяцыя падпісалі сёння ў Нацыянальным камітэце Беларусі мемарандум аб супрацоўніцтве, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу НАК.
Подпісы пад дакументам паставілі старшыня БФГ Уладзімір Канаплёў і кіраўнік КГА Ван Таа. Пагадненне дасць магчымасць беларускім і кітайскім гандбалістам планаваць удзел у спаборніцтвах, правядзенне сумесных трэніровачных збораў, семінараў і майстар-класаў для спецыялістаў, кансультацыі і абмен спартыўнымі дэлегацыямі.
Пасля цырымоніі падпісання гандбалісткі, трэнеры і менеджары жаночай зборнай Кітая азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй беларускага НАК.
Прэв’ю: БелТА
«Захаваць кожнае зярнятка...».
Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».
Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.
Сёлета для школьнікаў створана каля 800 тысяч розных вырабаў.