Вы тут

Дзіця трапіла пад касілку трактара ў Бабруйскім раёне


У Бабруйскім раёне пад касілку трактара трапіла дзіця, паведамілі ў Следчым камітэце.


Фота: СК

Як стала вядома, увечары 5 ліпеня 11-гадовы хлопчык, гуляючы разам з сябрамі паблізу пасёлка Доўгі Клін, вырашыў праверыць, ці саспеў гарох на калгасным полі. Убачыўшы трактар, двое з рабят уцяклі, а адзін — схаваўся ў пасадцы гароху. У гэты момант хлопчыка зачапіла навясной касілкай.

Механізатар, які кіраваў трактарам, убачыў, што дзіця траўміравана, і выклікаў хуткую. Хлопчык дастаўлены ў бальніцу. Устанаўліваюцца ўсе акалічнасці здарэння.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.