Вы тут

Жыхар Магілёва падмануў прыяцеля, выкраўшы з яго камп’ютара відэакарту коштам каля 650 рублёў


У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РУУС Магілёва з заявай звярнуўся 29-гадовы дырэктар адной з арганізацый горада, які расказаў, што ў яго з персанальнага камп’ютара была выкрадзена відэакарта коштам каля 650 рублёў. Усярэдзіне камп’ютарнай тэхнікі апынулася відэакарта значна меншага кошту, якая замяніла арыгінальную.


Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі, што карту падмяніў 37-гадовы кіроўца фірмы заяўніка, раней ужо судзімы за крадзеж. Аказалася, што мужчыны былі даўнімі прыяцелямі. Што было далей, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Калі дырэктар арганізацыі набыў сабе дарагі камп’ютар, ён дазволіў карыстацца сваёй маёмасцю парцаваўшаму ў яго сябру. Апошні нярэдка заседжваўся за чужой тэхнікай, а пасля нават паставіў камп’ютар у сябе дома. Калі праз пару месяцаў прыяцелі палаяліся, і кіроўца прыняў рашэнне звольніцца з арганізацыі, дырэктар папрасіў яго вярнуць маёмасць, якая належыць яму. Былы сябар вярнуў камп’ютар, які пасля гэтага месяц стаяў без справы ў дырэктара ў кабінеце. Затым мужчына вырашыў яго прадаць, аднак пры дэталёвым аглядзе тэхнікі спецыялістамі было выяўлена, што нехта памяняў відэакарту на іншую, значна таннейшую. Уладальнік камп’ютара адразу ж звярнуўся ў міліцыю па дапамогу.

Цяпер у дачыненні да фігуранта здарэння заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.