Аператыўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска ўстанавілі, што 18-гадовы студэнт выкраў шэсць веласіпедаў, якія належаць сэрвісу дастаўкі ежы.
Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек ведаў, дзе работнікі пакідаюць веласіпеды, і па начах забіраў непрышпілены транспарт з велапаркоўкі.
Затым ён здымаў налепкі з інвентарным нумарам, рабіў фатаграфіі і размяшчаў у інтэрнэце аб’явы аб продажы. Кошт выстаўляў у тры разы ніжэй за рынкавы, таму пакупнікі знаходзіліся на працягу аднаго-двух дзён. Ім малады чалавек паведамляў, нібыта прадае свае веласіпеды.
На падазраванага пачалі крымінальныя справы за крадзяжы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Чалавек, які з дзяцінства імкнецца да прыгожага, не супакоіцца, пакуль не знойдзе ў свеце творчасці сваю сцяжынку.
Цікавыя дэталі якія падсвечваюць сувязь Івана Шамякіна з Добрушскай зямлёй.
Падчас жніва ўсе, хто задзейнічан ва ўборачнай кампаніі, часова становяцца хлебаробамі.