Вы тут

У Беларусі прапанавалі пазбаўляць грамадзянства за экстрэмізм


Пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлі Качанавай 6 ліпеня адбылося пасяджэнне экспертнага савета, паведамляецца ў тэлеграм-канале верхняй палаты парламента.


Фота Савет Рэспублікі

Эксперты разгледзелі шэраг пытанняў, у іх ліку праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».

Законапраект накіраваны на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі, стабільнасці грамадска-палітычнай сістэмы і канстытуцыйных асноў дзяржаўнага ладу Беларусі.

«Адной з прапанаваных экспертамі навацый з’яўляецца ўвядзенне нормы аб страце грамадзянства ў сувязі з наяўнасцю прысуду суда Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у законную сілу, які пацвярджае ўдзел асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ім цяжкай шкоды інтарэсам дзяржавы, калі такая асоба знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь», – адзначаецца ў паведамленні Савета Рэспублікі.

Прэв’ю: Савет Рэспублікі

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.