Вы тут

Юань у топ-5 сусветных валют


Кітайская нацыянальная валюта «жэньміньбі» (юань) захавала сваё месца як пятая валюта ў свеце па аб’ёме выкарыстання ў глабальных плацяжах (пасля долара, еўра, ены і фунта стэрлінгаў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Фота: pixabay.com

Пры гэтым яе доля ў міжнародных разліках склала 2,15 працэнта, сведчыць штомесячная справаздачнасць Таварыства сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый (SWIFT). Такім чынам, доля юаня павялічылася з 2,14 працэнта ў красавіку.

У маі аб’ём плацяжоў у юанях павялічыўся на 4,04 працэнта ў параўнанні з красавіком мінулага года, у той час як сукупны аб’ём плацяжоў у розных валютах узрос на 3,88 працэнта, адзначаецца ў дакуменце SWIFT. Паводле справаздачы, найбуйнейшым афшорным цэнтрам па міжнародных аперацыях з кітайскім юанем стаў Спецыяльны адміністрацыйны раён Сянган, на долю якога прыпала 73,63 працэнта ўсіх адпаведных фінансавых аперацый за май. За ім ідуць Вялікабрытанія, Сінгапур і ЗША.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прыёмная кампанія: хто штурмаваў ВНУ? Рэкорды і антырэкорды

Прыёмная кампанія: хто штурмаваў ВНУ? Рэкорды і антырэкорды

У БДУ 82 % залічаных на першы курс набралі 300 балаў і больш.

Калейдаскоп

Склад для дачніка. Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму

Склад для дачніка. Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму

Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму.