Вы тут

Рагозін: Беларускія будаўнікі пачнуць працаваць на касмадроме Усходні восенню


Беларускія будаўнікі прыбудуць на касмадром Усходні для выканання работ восенню бягучага года, паведамляе ТАСС са спасылкай на генеральнага дырэктара Раскосмаса Дзмітрыя Рагозіна.


«Я думаю, яны ўжо восенню павінны сюды зайсці. Мы цяпер “гандлюем” па цэнах, па каштарысах», — сказаў Рагозін.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе аб сотнях людзей.

12 красавіка лідары Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка азнаёміліся з ходам будаўніцтва касмадрома Усходні, наведалі будпляцоўкі каманднага пункта і стартавага збудавання стартавага комплексу для ракет-носьбітаў «Ангара». 

Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.