Вы тут

Аўтамабіль з нецвярозым кіроўцам наехаў на пенсіянера, які сядзеў каля плота


У Свіслацкім раёне 78-гадовы пенсіянер сядзеў пад плотам на ўласным прысядзібным участку і патрапіў у бальніцу. А ўсё таму, што адбылося неверагоднае супадзенне, якое і прывяло да атрымання траўм. Падрабязнасці здарэння паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.


У вёсцы Дудзічы ў спякотнае надвор’е мужчына вырашыў пасядзець у цяньку на сваім участку. Побач знаходзілася прамая дарога, па якой праязджае за гадзіну ўсяго пару аўтамабіляў. Менавіта ў той момант, калі пенсіянер сядзеў пад плотам, міма яго дома праязджаў на «Аўдзі 100» 48-гадовы жыхар суседняй вёскі Яцвезь. Кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, заснуў, аўтамабіль з’ехаў у кювет і накіраваўся менавіта ў тое месца, дзе сядзеў пацярпелы.

У выніку наезду з траўмамі галёнак абедзвюх ног пенсіянер шпіталізаваны ў бальніцу, а на кіроўцу за язду ў нецвярозым стане і ДТЗ складзены адміністрацыйныя пратаколы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота УУС Гродзенскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».