Вы тут

Жыхар Маладзечна разам з пасынкам каля года катавалі жанчыну-інваліда


50-гадовая жыхарка райцэнтра не раз звярталася па дапамогу ў медустанову, але пісаць заяву на свайго крыўдзіцеля-мужа адмаўлялася. Пасля чарговых пабояў, пра якія стала вядома праваахоўнікам, пракурорам была заведзена крымінальная справа аб катаванні.


Як паведамляе падрабязнасці група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Маладзечанскага РАУС, у кватэры жанчына пражывае з 29-гадовым сынам і мужам 56-ці гадоў, абодва мужчыны нідзе не працуюць. Сям’я жыве за кошт дапамогі жанчыны па інваліднасці, прычым грошы, у асноўным, трацяць на алкагольныя застоллі. На п’яныя вячоркі да іх часта прыходзяць малазнаёмыя госці, паміж гаспадарамі ўзнікаюць сваркі, скандалы і як вынік — нанясенне збіцця. Так было і ў апошнім выпадку, калі падчас сваркі са сваёй жонкай нецвярозы мужчына збіў яе рукамі па розных частках цела.

Цяпер за сістэматычныя пабоі, якія наносіліся жанчыне ў перыяд з мая 2021 года па красавік 2022-га, гараджанін паўстане перад судом. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Пасля таго, як дэбашыра ізалявалі ў ІЧУ, па шляху айчыма пайшоў сын жанчыны. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі як мінімум тры факты збіцця ім роднай маці. Пры гэтым ва ўсіх выпадках мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Раней ён ужо быў судзімы за крадзеж, рабаванне, невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду і ўхіленне ад яго. Зараз у дачыненні да маладога чалавека заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.