Моцныя дажджы з навальніцамі і пахаладанне будзе ў Беларусі 7 ліпеня, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер, 7 ліпеня, будзе пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах Віцебскай вобласці моцныя дажджы, па ўсходзе месцамі прагрымяць навальніцы. Днём у асобных раёнах чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы.
Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 10-16 градусаў, днём плюс 19-25 градусаў.
Прэв’ю: БелТА
Ці будуць падтрыманы ініцыятывы жыхароў па азеляненні горада ў конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў?
Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю.
У БДУ 82 % залічаных на першы курс набралі 300 балаў і больш.