Вы тут

Беларускія штангісты заваявалі чатыры медалі ў другі дзень чэмпіянату Расіі


У Хабараўску працягваецца Адкрыты чэмпіянат Расіі па цяжкай атлетыцы, у якім удзельнічаюць беларускія спартсмены, паведамляе БелТА.


У другі дзень спаборніцтваў былі разыграныя сем камплектаў узнагарод, беларускія атлеты трапілі на подыум па выніках чатырох фіналаў.

Сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Рыа Дар’я Навумава атрымала ўпэўненую перамогу ў вагавой катэгорыі да 76 кг, паказаўшы вынік у 228 кг па суме двух практыкаванняў. Таксама на рахунку нашай каманды тры трэціх месцы: бронзавыя медалі турніру заваявалі Дзіна Сазанавец (да 71 кг), Дыяна Мінкова (да 81 кг), а таксама Ілля Жарноўскі (да 73 кг).

Напярэдадні пераможцай чэмпіянату Расіі па цяжкай атлетыцы стала беларуска Юлія Гуліна (да 55 кг), Дыяне Майсеевіч дасталася Бронзавая ўзнагарода (да 64 кг). Усяго на спаборніцтвах у Хабараўску выступаюць 20 беларускіх штангістаў, турнір прадоўжыцца па 8 ліпеня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».