Вы тут

«Вішнёвы фестываль» пройдзе 22-23 ліпеня ў Глыбокім пад знакам юбілею


«Вішнёвы фестываль» пройдзе 22-23 ліпеня ў Глыбокім (Віцебская вобласць) пад знакам юбілею – #Вішня10, паведамляе Міністэрства культуры.


Фота з архіва "Звязды"

У першы дзень госці фестывалю змогуць наведаць рэзідэнцыю Вішнёвай каралевы і пабываць на прэстыж-сустрэчы. Таксама пройдзе другі адкрыты конкурс паветраных змеяў «Вішнёвы палёт».

Гараджан і гасцей Глыбокага таксама чакае інтэлектуальна-прыгодніцкі квэст «PRO-вішню».

У другі дзень удзельнікі фестывалю ўбачаць традыцыйнае «Вішнёвае вяселле», далучацца да ўрачыстага шэсця, наведаюць выставу-прэзентацыю падворкаў, змогуць паўдзельнічаць у конкурсе «Варым разам вішнёвае варэнне» і прадэгуставаць атрыманыя прысмакі. 

Упершыню на фэсце пройдзе абласная выстава-конкурс «Вішнёвая мазаіка», дзе ўдзельнікі прадставяць свае працы, выкананыя ў тэхніцы ласкутнага шыцця. 

І нязменным стане аўкцыён, на якім галоўным лотам будзе выстаўлены вішнёвы пірог.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».