Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня 2022 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $ 7 506,2 млн у эквіваленце, паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.
За чэрвень золатавалютныя рэзервы выраслі на $ 96,6 млн (на 1,3%) пасля зніжэння ў маі на $351,5 млн (на 4,5%).
«Пры гэтым у чэрвені ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $ 210 млн у эквіваленце.
Акрамя таго, негатыўны ўплыў на паказчык міжнародных рэзервовых актываў аказала пераацэнка манетарнага золата і спецыяльных правоў запазычання Міжнароднага валютнага фонду», — адзначылі ў Нацбанку.
Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў спрыяла купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2022 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2023 года павінен скласці не менш як $ 7 млрд.
Прэв’ю: БелТА
Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».
Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.
Сёлета для школьнікаў створана каля 800 тысяч розных вырабаў.
У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.