Вы тут

Дырэктар Бялыніцкага лясгаса пагашаў доўг прадпрыемства за кошт прэмій работнікаў


Дырэктар Бялыніцкага лясгаса выплачваў шкоду ад нястачы драўніны за кошт прэмій работнікаў, паведамляе БелТА са спасылкай на КДК Магілёўскай вобласці.


Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці і абласным УДФР у сакавіку ў Бялыніцкім лясгасе выяўлена нястача дзелавой драўніны, паліўнай дранкі і піламатэрыялаў. У лясгасе паспрабавалі схаваць прапажу прадукцыі, аформіўшы падробленыя накладныя на яе адгрузку, а таксама наўмысна завысіўшы нормы расходу сыравіны на вытворчасць піламатэрыялаў.

Аднак падлог быў ускрыты дзяржкантролерамі, а лясгасу прад’яўлены да пакрыцця шкоду на суму Br33 тыс. Пасля ў лясгасе зрабілі справаздачу аб пагашэнні шкоды вінаватымі асобамі. Аднак, як высветлілася, частка шкоды (Br10,5 тыс.) была пагашаная за кошт выдачы прэмій работнікам лясгаса, якія нават не былі датычныя да ўказаных парушэнняў. Далей прэміі збіраліся з гэтых людзей і накіроўваліся на выплату шкоды.

За дадзеныя дзеянні ў дачыненні да дырэктара Бялыніцкага лясгаса ўзбуджаная крымінальная справа, у дадатак да распачатай раней крымінальнай справе за нястачу прадукцыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.