Вы тут

Лукашэнка: Усё ў нашых руках, давайце будзем дзейнічаць. Кадравы дзень у Прэзідэнта


У Палацы Незалежнасці сёння кадравы дзень. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў кандыдатуры новых кіраўнікоў мясцовых органаў улады, найважнешых дзяржаўных арганізацый і рэспубліканскіх органаў. 


Мясцовыя органы ўлады 

Сёння новыя кіраўнікі з’явіліся ў дзесяці раёных цэнтрах краіны. Іван Фёдараў узначаліў Лёзненскі райвыканкам, Аляксандр Кохан — Петрыкаўскі райвыканкам. Старшынёй Брагінскага райвыканкама прызначаны Сярей Карпенка, а Жыткавіцкага — Мікалай П’яўко. Сяргей Чаркоўскі узначаліць Навагрудскі райвыканкам, Андрэй Атрушкевіч — Пухавіцкі. Уладзімір Навіцкі будзе кіраваць Чэрвеньскім райвыканкамам, а Уладзімір Кніга — Глускім. Кандыдатура Валерыя Наско ўзгоднена на пасаду старшыні Краснапольскага райвыканкама, а Дзмітрыя Хайноўскага — на пасаду старшыні Клімавіцкага. 

Прэзідэнт заўважыў, што яму няма неабходнасці выкладаць канкрэтыку і ставіць канкрэтныя задачы. Усе чуюць і разумеюць, што кажа кіраўнік дзяржавы. 

«Абстаноўка няпростая, але не крытычная. Самае галоўнае, што ўсё ў нашых руках. Хачу вам нагадаць, што наперадзе голад, як усё крычаць. У свеце будзе няпроста. У вашай зоне адказнасці знаходзіцца сфера сельскай гаспадаркі. Таму зрабіце ўсё, каб сёлета арганізавана правесці ўборачную кампанію, сабраць добры ўраджай, зрабіць добрыя запасы. Мы ўвесь час гаворым на ўзроўні раёнаў, вялікіх і сярэдніх гарадоў, што трэба накарміць жывёлу, гэта правільна. Але не забывайце, што нам трэба накарміць і людзей. Таму стабілізацыйныя фонды, якія вы будзеце ствараць у раёнах, а калі нехта гэтым не займаўся і не рабіў гэтага, падумайце, дзе вы будзеце захоўваць усё неабходнае для таго, каб забяспечыць жыхароў свайго раёна ўсім неабходным: бульбай, яблыкамі, морквай, буракамі і іншым Усё, што мы звычайна дома захоўваем і рыхтуем на зіму. Падумайце аб гэтым», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Кіраўнік дзяржавы назваў ўборачную кампанію і стабілізацыйныя фонды вельмі важнымі пытаннямі. Ён расказаў, што вызначыў для сябе задачай праверыць, як у раёнах ствараецца хаця б адно дадатковае прадпрыемства, дзе будуць занятыя людзі. У сувязі з гэтым ён звярнуў асаблівую ўвагу новых кіраўнікаў раёнаў на занятасць людзей. Асабліва на тунеядцаў. 

«У нас ёсць такія. Нават калі ёсць праца, ім працаваць не хочацца. Нядаўна СМІ нашы паказалі аднаго дзеяча, у Оршы па-мойму, малатком разбіў магазін і малаток туды кінуў. Мяне што здзівіла, розныя бываюць правапарушэнні і злачынствы — беспрацоўны. Звярніце на гэта асаблівую ўвагу на месцах. У адносінах да беспрацоўных дзейнічайце так, як вы прымеце рашэнне на раённым выканкаме. Усе яны павінны быць занятыя. Бо потым мы будзем траціць велізарныя грошы не толькі для таго, каб прымусіць іх працаваць, а прывесці да розуму. Праваахоўныя органы будуць траціць вялізныя грошы. Асноўныя цяжкія злачынствы ўчыняюцца ў нецвярозым стане ў асноўным беспрацоўнымі. Звярніце на гэтую ўвагу», — падкрэсліў Прэзідэнт. Ён паставіў задачы стварыць беспрацоўным рабочыя месцы, калі іх няма, і прымусіць іх працаваць. 

Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на тым, што дысцыпліна выканальніцкая, тэхналагічная дысцыпліна, парадак у раёнах павінны выконвацца няўхільна.

«Наперадзе ў нас няпросты экзамен, але вытрымаць мы яго можам толькі пры высокай арганізацыі справы. На гэта я вас нацэльваю. З некаторымі мы ў бліжэйшы час сустрэнемся ў ходзе ўборкі ўраджаю, нарыхтоўкі кармоў. Гасподзь ёсць, па ўсёй рэспубліцы прайшлі дажджы пасля спякоты. Усё ў нашых руках, давайце будзем дзейнічаць. Паглядзіце як захаваць вырашчаны хлеб, таму што дождж добры прайшоў, зараз пойдзе расці пустазелле. Трэба зрабіць усё неабходнае, каб захаваць ураджай. Аграномы разумеюць, што калі прапусціў час, зараз складана гэта зрабіць. Трэба думаць аб тактыцы на ўборачнай кампаніі, прыбярыце ўсё да зярнятка», — сказаў ён. 

Пры гэтым, як заўважыў кіраўнік дзяржавы, не варта забываць, што акрамя каласавых і збожжавых, дастаткова іншых культур, якія трэба ўбраць: гэта і цукровыя буракі, і лён, бульба, і кукуруза. «Усё спрыяе таму, каб быў добры ўраджай па ўсіх культурах. Нам трэба накарміць свой народ і атрымаць добрыя грошы ад продажу прадуктаў харчавання. Не спяшаецеся з кадрамі. Не трэба ламаць праз калена», — адзначыў ён. 

Новыя кіраўнікі некаторых раёнаў сустрэліся з журналістамі і расказалі пра свае планы і задачы. На першым месцы, як падкрэсліў і кіраўнік дзяржавы — сельская гаспадарка і ўборачная кампанія. Новы старшыня Лёзненскага райвыканкама Іван Фёдараў адзначыў, што тякучы год будзе хлебным. «Па Лёзненскім раёне, куды я прызначаюся, я бачу, што на палях стаіць ураджай. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу падрыхтаваць тэхніку і ўбраць увесь ураджай без страт, асаблівую ўвагу ўдзяліць харчовай бяспецы, захаваць кожнае зерне, кожны кілаграм харчавання. Харчовая бяспека для нас заўсёды матывавальны фактар і гэтаму надаецца штодзённая штогадзінная ўвага», — сказаў ён. Для Івана Фёдарава работа ў сельскай гаспадарцы не новая. Да гэтага ён працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы дзяржаўнага аб’яднання «Віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты». 

У Чэрвеньскім раёне, які цяпер узначальвае Уладзімір Навіцкі, таксама асноўную ўвагу будуць удзяляць сельскай гаспадарцы. Ён падкрэсліў, што 25 працэнтаў насельніцтва раёна занятыя менавіта ў гэтай сферы. А 40 працэнтаў бюджэту раёна забяспечвае прыватны бізнес. «Санкцыі пакрысе закранулі кожную галіну. Таму будзем працаваць дэталёва з кожным прадпрыемствам», — адзначыў Уладзімір Навіцкі. 

Клімавіцкі раён, які ўзначаліў Дзмітрый Хайноўскі, знаходзіцца на мяжы з Расійскай Федэрацыяй, што вызначае его эканамічнае развіццё. Расіяне вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве. «Беларускія прадукты харчавання ўжо даўно сталі брэндам краіны. Павышэнне попыту ў суседзяў мы бачым: яны гатовы развіваць сумесную вытворчасць і перапрацоўчую прамысловасць», — сказаў старшыня райвыканкама. 

Дзяржаўныя арганізацыі і рэспубліканскія органы

Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў кандыдатуры новых дырэктараў найважнейшых дзяржаўных арганізацый у сектары прадпрыемтсваў ваенна-прамысловага комплексу. Геннадзь Цімашэвіч узначаліць дзяржаўнае знешнегандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Белспецзнештэхніка». Мікалай Балігатаў прызначаны дырэктарам ААТ «Агат-сістэмы кіравання» — упраўляючая кампанія холдынга «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання». 

Прэзідэнт паіцкавіўся ў Мікалая Балігатава, як сёння працуе холдынг «Агат — сістэмы кіравання». Новы дырэктар прадпрыемства расказаў, што ў склад холдынгу ўваходзяць пяць прадпрыемстваў і ўсе яны сёння працуюць. Аляксандра Лукашэнка таксама спытаўся, як "дыхаюць«сістэма сувязі, якую выпрацоўвае холдынг. Дырэктар расказаў, што на прадпрыемстве аналізуюць сістэму, якая адбываецца каля нашых межаў. «Гэта правільна, я таму задаю пытанне з улікам Украіны, там праблем мора і як аказалася, сувязь», — заўважыў Прэзідэнт. Мікалай Балігатаў запэўніў, што сёння сувязь у нас працуе ўстойліва пры перашкодах і ціску, а баяздольнасць арміі будзе забяспечана тэхнічнымі сродкамі, вырабленымі на прадпрыемстве. 

«Але вы, калі ласка, 1000 разоў праверце, ці надзейныя яны. Гэта аб уроку ўкраінскай аперацыі. Амерыканцы і іншыя вельмі эфектыўна пастаўляюць сістэмы радыёэлектроннай барацьбы і вельмі эфектыўна працавалі супраць сродкаў сувязі, якія выкарыстоўвалі расіяне. Таму нам трэба вельмі сур’ёзную ўвагу на гэта звярнуць. І ўжо і амерыканцы, і ўсе заходнікі спецыялісты адзначаюць, што радыёэлектронная барацьба падчас любой аперацыі незаменная рэч. Таму я вас папрашу звярнуць на гэта асаблівую ўвагу», — сказаў кіраўнік дзяржавы. 

Таксама Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на праблему імпартазамяшчэння для прадпрыемстваў ваенна-прамысловага блоку. Мікалай Балігатаў і Генадзь Цімашэвіч, прызначаны сёння генеральным дырэктарам дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Белспецзнештэхніка», адказалі, што гэтае пытанне рэальна вырашыць. 

«Я не хачу вас нечаму павучаць, вы ведаеце ў якой сітуацыі мы знаходзімся. Свет не без добрых людзей, хто варушыцца, нават не заўважыў гэтыя санкцыі. Але калі вы адчуваеце, што трэба варушыцца — трэба варушыцца. Трэба знаходзіць новых партнёраў і выхад з сітуацыі, але самае галоўнае для нас — вырабляць, замяшчаць тое, што мы куплялі. Не думаю, што нас азалацілі нашы заакіянскія і блізкія партнёры. Ясна, што гэта сістэма закрытая і не вельмі схільная была дапамозе з боку Захаду. Не надта яны хацелі нам прадаваць усё лепшае. Таму трэба свае кампаненты, камплектуючыя — усё рабіць сваё. Спадзяюся, што вы з гэтым справіцеся», — адзанчыў Прэзідэнт. 

У кадравы дзень змены адбыліся і ў кіраўніцтве рэспубліканскіх органаў. Васіль Гурскі з пасады дырэктара Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пераходзіць на пасаду галоўнага вучонага секратара НАН. Цімафей Жыгараў з пасады начальніка юрыдычнага ўпраўлення Нацыянальнага статыстычнага камітэта пераходзіць на пасаду намесніка Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта. 

Кандыдатура Таццяны Сталяровай узгоднена на пасаду намесніка Страшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. Мікалай Шчасны пераходзіць на пасаду дырэктара Дэпартамента дзяржаўных знакаў Міністэрства фінансаў. 

Таксама Прэзідэнт прызначыў Уладзіміра Баравікова Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа, Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы і Рэспубліцы М’янма па сумяшчальніцтве. Да гэтага ён быў паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.