Вы тут

Кубракоў уручыў узнагароды сталічным міліцыянерам


Акрамя таго, з нагоды 86-годдзя з Дня ўтварэння Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў супрацоўнікам падраздзяленняў ДАІ Мінска былі перададзены службовыя аўтамабілі. 


Ва ўрачыстасці таксама прынялі ўдзел начальнік ГУУС Мінгарвыканкама генерал-маёр міліцыі Міхаіл Грыб і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

— Дзяржаўтаінспекцыя з’яўляецца адной з вядучых службаў органаў унутраных спраў, — адзначыў міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван КУБРАКОЎ. — Сталічнае падраздзяленне ў ёй — асаблівае, бо на яго кладзецца самая вялікая нагрузка. І супрацоўнікі шмат разоў даказвалі, што любыя задачы ім па плячы. 

Кіраўнік міліцэйскага ведамства падзякаваў ветэранам органаў унутраных спраў за закладзеныя традыцыі. «З вас дзеючыя афіцэры бяруць прыклад: праяўляюць карпаратыўнасць, узаемавыручку», — заўважыў Іван Кубракоў. 

Міліцыянерам, якія асабліва вызначыліся пры выкананні сваіх службовых абавязкаў, міністр уручыў ведамасныя ўзнагароды. Ключы ад новых службовых аўтамабіляў прадстаўнікам падраздзяленняў перадаў Уладзімір Кухараў, які падзякаваў супрацоўнікам ДАІ за нялёгкую службу, прафесіяналізм і вялікую прафілактычную работу. Пры гэтым старшыня Мінгарвыканкама падкрэсліў, што жыхары сталіцы лічаць гарадскія дарогі бяспечныя. 

Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама генерал-маёр міліцыі Міхаіл Грыб, які таксама ўзнагародзіў найлепшых супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, запэўніў у тым, што вартавыя сталічных дарог зробяць усё, каб Мінск заставаўся візітнай карткай краіны, самым бяспечным і гасцінным горадам. 

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».