Вы тут

Лукашэнка кіраўнікам на месцах: Вытрымаць мы можам толькі пры высокай арганізацыі справы


Наперадзе Беларусь чакае няпросты экзамен, вытрымаць яго мы можам толькі пры высокай арганізацыі справы. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні аб узгадненні на пасады новых кіраўнікоў раённых выканаўчых камітэтаў, паведамляе БелТА.


«Абстаноўка няпростая, але не крытычная. Самае галоўнае, што ўсё ў нашых руках. Хачу вам нагадаць аб тым, што наперадзе голад, як усе крычаць. Мусіць. Будзе няпроста, у свеце будзе няпроста», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У зоне адказнасці кіраўнікоў раёнаў традыцыйна знаходзіцца сельская гаспадарка. Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, каб гэтая галіна была пад пастаянным кантролем і тых, хто прызначаны сёння: «Зрабіце ўсё для таго, каб сёлета арганізавана правесці ўборачную кампанію, сабраць добры ўраджай, зрабіць добрыя запасы». У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы нагадаў аб неабходнасці забеспячэння запасаў харчовай прадукцыі, іх закладкі ў стабілізацыйныя фонды ў дастатковых аб’ёмах і добрай якасці. «Уборачная кампанія, стабілізацыйныя фонды-пытанні вельмі важныя», — яшчэ раз звярнуў увагу беларускі лідар.

«Хілю да таго, што дысцыпліна, выканальніцкая і тэхналагічная, парадак у вашых раёнах павінны выконвацца няўхільна, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Наперадзе ў нас з вамі няпросты экзамен, але вытрымаць мы яго можам толькі пры высокай арганізацыі справы. На гэта я вас нацэльваю».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.