Адзін з нядаўніх вечароў быў безнадзейна сапсаваны ўладальніку крамы ў Барані. Знаёмая патэлефанавала яму і расказала, што знаходзілася каля гандлёвага аб'екта і бачыла разбітыя шкляныя дзверы ўстановы. Пасля гэтага паведамлення мужчына звярнуўся ў міліцыю.
Супрацоўнікі Аршанскага РУУС хутка высветлілі, што прыладай учынення нападу на краму стаў малаток. Ён ляжаў унутры. Сам момант замаху на цэласнасць уваходных дзвярэй патрапіў у аб'ектыў камеры відэаназірання. На ёй відаць, што мужчына падыходзіць да аб'екта і спрабуе адчыніць дзверы, пасля гэтага некалькі разоў б'е па іх малатком. Калі ж той выпадае з рук, то зламыснік сыходзіць прэч, паведамляе падрабязнасці УУС Віцебскага аблвыканкама.
Неўзабаве асоба нападніка і яго матывы былі ўстаноўленыя аператыўнікамі. Аказалася, што на такі непрыстойны ўчынак вырашыўся 39-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар. Паводле яго слоў, яму даўно не падабаўся ўладальнік крамы, і мужчына вырашыў з ім разабрацца. Выпіўшы для яшчэ большага куража, падазраваны ўзяў малаток і пайшоў помсціць. Пакуль толькі ўстанове.
На месцы не разлічыў сілу і пасля двух удараў выпусціў малаток з рук. Пры гэтым параніў іх аб шкло. Пасля гэтага накіраваўся дадому, дзе і быў затрыманы міліцыяй. Цяпер уладальнік крамы падлічвае страты, а ў дачыненні да нападніка вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Яшчэ гадоў 10-15 назад салодкія садовыя буякі можна было лічыць далікатэсам.
Расказвае натарыус Надзея Шупенька.
«Больш, чым з мужам, мне пашанцавала з бацькам маіх дзяцей»
У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.