Вы тут

Лукашэнка аб рабоце прадпрыемстваў: Той, хто варушыцца, нават не заўважыў гэтыя санкцыі


Прадпрыемствы, якія варушацца, нават не заўважаюць санкцый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пры ўзгадненні кіраўнікоў на прадпрыемствы ў сістэме ваенна-прамысловага комплексу, паведамляе БелТА.


«Вы вельмі добра ведаеце, у якой сітуацыі мы знаходзімся. Свет не без добрых людзей. Той, хто варушыцца, нават не заўважыў гэтыя санкцыі. Але калі вы адчуваеце, што недзе трэба паварушыцца, значыць, трэба варушыцца. Трэба знаходзіць у свеце новых партнёраў, трэба знаходзіць выйсце з існуючай сітуацыі. Але самае галоўнае для нас — вырабляць сваё. Вырабляць, замяшчаць тое, што мы куплялі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, на пасаду генеральнага дырэктара дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Белспецзнештэхніка» быў узгоднены кіраўнік Беларускай нацыянальнай перастраховачнай арганізацыі Генадзь Цімашэвіч. Дырэктарам ААТ «Агат — сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынга «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» стане кіраўнік кампаніі «Агат — электрамеханічны завод» Мікалай Балігатаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

Яшчэ гадоў 10-15 назад салодкія садовыя буякі можна было лічыць далікатэсам.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.