Вы тут

Андрэйчанка: стаіць задача да канца 2023 года прывесці ўсе законы ў адпаведнасць з новай Канстытуцыяй


Перад Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу стаіць задача ў 2022-2023 гадах прывесці ўсе законы ў адпаведнасць з новай Канстытуцыяй. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня ніжняй палаты парламента Уладзімір Андрэйчанка пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.


Паводле яго слоў, у Палаце прадстаўнікоў у сувязі з прыняццем новай Канстытуцыі плануецца разгледзець 90 законапраектаў, з якіх прыняты ў першым чытанні 8, у другім — 17. «Мы павінны ўвесь гэты масіў разгледзець да 1 студзеня 2024 года з такім разлікам, каб 25 лютага 2024 года быў праведзены адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, і на працягу 60 дзён пасля гэтага быў праведзены Усебеларускі народны сход», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

За мінулую сесію, паводле яго даных, дэпутаты разгледзелі 60 пытанняў. «Не менш напружаная работа чакаецца і на чарговай, 9-й сесіі. Вельмі шырокі спектр пытанняў. Гэта і прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з Канстытуцыяй, і вырашэнне шэрага эканамічных пытанняў, і пытанні пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж дзяржаўнымі органамі», — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Перад парламентарыямі будзе стаяць задача захаваць набраны тэмп, і менавіта на гэта арыентаваў кіраўнік дзяржавы ў час сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў, расказаў спікер ніжняй палаты парламента.

«Асаблівая ўвага будзе ўдзелена распрацоўцы новых законапраектаў, такіх як праект закона аб Усебеларускім народным сходзе, грамадзянскай супольнасці, змяненні і дапаўненні ў Грамадзянскі кодэкс. Гэта работа сёння вядзецца. Падрыхтаваны ўжо варыянт закона аб УНС, ён праходзіць узгадненне. Думаю, пасля разгляду ў Прэзідэнта гэты законапраект у верасні будзе прыняты ў першым чытанні», — праінфармаваў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на ўсебаковае абмеркаванне гэтых законапраектаў і арыентаваў дэпутатаў на тое, каб яны «выкарыстоўвалі добрую традыцыю народнай заканатворчасці, якая была ў час абмеркавання праекта новай Канстытуцыі».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».