Вы тут

Таргі на БВФБ: курс долара расце, а еўра валіцца


Па выніках таргоў на БВФБ, кошт кошыка валют застаўся на мінімуме за 20 дзён, усё таму, што ўмацаванне долара і расійскага рубля было кампенсавана паслабленнем еўра.


Курс долара падняўся ўсяго на 0,0024 BYN да 2,7072 BYN / USD. У параўнанні з папярэднімі днямі, гэта амаль што нічога. А за сем дзён бесперапыннага росту амерыканская валюта падаражэла на 0,1851 BYN.

Курс еўра ўпаў на 0,0256 BYN да 2,75 BYN / EUR і пакінуў максімум за 33 дні. За папярэднія восем дзён таргоў еўра ўмацоўваўся 7 разоў. Сумарны рост курсу еўра склаў 0,1228 BYN.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0134 BYN да 4,2892 BYN / 100 RUB і пакінуў мінімум за 29 дзён. За папярэднія пяць дзён кошт сотні расійскіх рублёў абваліўся на 0,6947 BYN.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».