Урад уводзіць часовую забарону на вываз мукі і прадуктаў з грэчкі, паведамляе Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Беларусі.
Савет Міністраў 6 ліпеня прыняў пастанову нумар 446 «Аб увядзенні часовай забароны на вываз асобных відаў тавараў». Забарона распаўсюджваецца на вываз пшанічнай мукі, круп грубага памолу з грэчкі, грэцкага зерня і гатовых харчовых прадуктаў з грэчкі.
Устанаўліваецца забарона на вываз названых тавараў незалежна ад краіны паходжання за межы Беларусі ў дзяржавы — члены ЕАЭС, а таксама тавараў, змешчаных пад мытныя працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыяй і рээкспарту за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС у Беларусі ў дзяржавы, якія не з’яўляюцца дзяржавамі — членамі ЕАЭС. Таксама забарона распаўсюджваецца на тавары, змешчаныя пад мытныя працэдуры ў Беларусі да ўступлення ў сілу пастановы нумар 446 і фактычны вываз якіх за межы краіны ажыццяўляецца пасля ўступлення яе ў сілу.
Пад дзеянне прававога акта не падпадаюць тавары, якія вывозяцца ў краіны — члены ЕАЭС або паступаюць у іншыя дзяржавы для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Таксама забарона не накладаецца на прадукцыю, якая перамяшчаецца ў рамках міжнародных транзітных перавозак за межамі ЕАЭС або з’яўляецца прадметам гандлю дзяржаў-членаў ЕАЭС з іншымі краінамі і перамяшчаецца праз Беларусь транзітам.
Пастанова Савета Міністраў аб часовай забароне на вываз асобных відаў тавараў уступіла ў сілу 6 ліпеня і будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў.
Прэв’ю: БелТА
Запрашаем на работу... але не ўсіх.
Авен. Панядзелак прынясе вам рамантычны настрой, хаця трэба працаваць
Надышоў жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час.
Каля 90 працэнтаў насельніцтва пакутуе ад парушэнняў сну.