Вы тут

Надвор'е. Балтыйская свежасць прыйдзе да нас у госці


Няўдзячныя мы людзі, ой няўдзячныя. Калі стаяла больш за 30 градусаў, мы малілі нябёсы аб прахалодзе. А калі сапраўды пайшоў моцны летні дождж — нам ужо не падабаецца: холадна. Свежыя паветраныя масы прынясе да нас у нядзелю і вецер з Балтыкі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А 8 ліпеня надвор'е будзе вызначаць зона павышанага атмасфернага ціску. Пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі па краіне будзе згушчацца слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, удзень заходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ўсталюецца ў межах 8—14 цяпла, па паўднёвым усходзе Беларусі да плюс 15 градусаў, а максімальная тэмпература днём будзе ад плюс 20 да 26 градусаў. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У суботу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску і франтальныя раздзелы, якія ссоўваюцца з тэрыторыі Польшчы. Уначы месцамі па крайнім захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10—16 градусаў, а ўдзень — 20—27 градусаў.

У нядзелю тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам няўстойлівай паветранай масы балтыйскага паходжання. Уначы месцамі, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 10 градусаў да плюс 16-ці, а днём — ад плюс 18 да 25 цяпла.

Паводле папярэдняга прагнозу, у пачатку наступнага рабочага тыдня ў краіне захаваецца няўстойлівае надвор'е. У панядзелак уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу тэмпература паветра складзе плюс 9—16 градусаў, а ўдзень — 15—21 цяпла, месцамі слупок тэрмометра дасягне адзнакі ў 23 градусы.

Будзе дастаткова мокра і ў аўторак. У гэты дзень у многіх раёнах краіны пройдуць дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы, удзень узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 9 да плюс 16 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 21 градуса, месцамі да 23 цяпла.

Таксама ў Белгідрамеце нагадалі, што сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за чэрвень склала плюс 19 градусаў, што вышэй за кліматычную норму на 2 градусы. Сярэдняя тэмпература паветра ўсіх трох дэкад была вышэйшая за норму. Вельмі гарачай выдалася трэцяя дэкада з дадатнай анамаліяй 3,7 градуса. Тэмпература паветра днём на працягу месяца ў асноўным складала плюс 20—29 градусаў, а ў самыя цёплыя суткі падымалася да плюс 30 градусаў і больш. Тэмпература паветра ноччу на працягу месяца знаходзілася ў асноўным у межах плюс 10—19 градусаў. З 24 да 30 чэрвеня была адзначана інтэнсіўная хваля цяпла: на працягу 7 дзён сярэднясутачная тэмпература паветра па большай частцы тэрыторыі краіны перавышала норму на 5 градусаў і больш. У чэрвені таксама было адзначана ад 1 да 9 дзён з максімальнай тэмпературай паветра плюс 30 градусаў і вышэй пры норме для дадзенага месяца 1—3 дня. У асобныя суткі трэцяй дэкады пераважна па поўдні краіны былі зарэгістраваны трапічныя ночы (мінімальная тэмпература паветра за ноч складала плюс 20 градусаў і больш).

Сяргей КУРКАЧ

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.