Вы тут

Экіпаж Аляксея Вішнеўскага заняў другое месца ў пралогу ралі «Шаўковы шлях»


Экіпаж Аляксея Вішнеўскага з каманды «МАЗ-СПОРТаўта» заняў другое месца на стартавым этапе ралі-рэйду «Шаўковы шлях — 2022», паведамляе БелТА.


Працягласць першага спецучастка ралі ў Астрахані склала 4,93 км, Аляксей Вішнеўскі пераадолеў гэты адрэзак за 4 мін. 12 сек., уступіўшы 8 сек. пераможцу — Эдуарду Нікалаеву з расійскай каманды «КАМАЗ-майстар». Трэці рэзультат паказаў яшчэ адзін пілот КАМАЗа Дзмітрый Сотнікаў. Другі экіпаж беларускай каманды «МАЗ-СПОРТаўта» пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча заняў пятае месца з адставаннем ад лідара 14 сек.

У пятніцу гоншчыкаў чакае кальцавы этап таксама са стартам і фінішам у Астрахані, працягласць другога спецучастка складзе 226,5 км. Усяго на ралі-рэйдзе «Шаўковы шлях-2022» запланавана 10 этапаў, завершыцца гонка 16 ліпеня ў Маскве.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.