Вы тут

На Брэстчыне знойдзены трафеі часоў Вялікай айчыннай вайны


Падзеі Вялікай Айчыннай вайны раз-пораз нагадваюць пра сябе знойдзенымі пры правядзенні зямельных работ артылерыйскімі снарадамі і авіяцыйнымі бомбамі або фрагменты абмундзіравання і дакументаў загінулых ваеннаслужачых. Аднак за апошнія некалькі дзён на Брэстчыне была знойдзена і зброя, пакінутая ўдзельнікамі вайны ў якасці трафеяў.


Адзін з такіх выпадкаў здарыўся ў Брэсцкім раёне. У дзяжурную частку Брэсцкага РАУС паступіла паведамленне ад мясцовага жыхара, які растлумачыў, што пры дэмантажы дома, які дастаўся яму ад дзеда, знайшоў пад печчу нямецкую вінтоўку сістэмы «Джэк», а таксама пісталет сістэмы «Парабелум» і больш за 100 патронаў да названай зброі. Як аказалася падчас правядзення праверкі, гэтая зброя засталася з часоў войнаў, якую заспеў продак заяўніка. Аб сваёй знаходцы мужчына неадкладна паведаміў праваахоўнікам.

Аналагічны выпадак здарыўся і ў Ленінскім раёне абласнога цэнтра. У дзяжурнай частцы райаддзела раздаўся званок: «Я праводзіў рамонтныя работы на даху і знайшоў пісталет», — паведаміў грамадзянін. Да месца знаходкі былі накіраваныя праваахоўнікі, якія, прыбыўшы на месца, пераканаліся ў атрыманай інфармацыі. У кавалку рыззя быў заматаны іржавы пісталет сістэмы «Люгер». Наконт знаходкі заяўнік растлумачыў, што, набываючы дом, ведаў: раней у ім жыў удзельнік вайны, аднак пра такую «неспадзеўку» і выказаць здагадку не мог.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».