На мяжы з Літвой са стральбой затрыманы парушальнікі, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
«Уначы 6 ліпеня полацкія пагранічнікі атрымалі аператыўную інфармацыю аб знаходжанні паблізу мяжы групы невядомых. Пагранічны нарад, які прыбыў на месца, выявіў чацвярых мужчын. Яны спрабавалі схавацца ў лясным масіве на аўтамабілі, на неаднаразовыя патрабаванні спыніцца не рэагавалі. Пагранічнікі былі вымушаныя адкрыць агонь па транспартным сродку — адзін папераджальны стрэл уверх і сем стрэлаў па колах», — распавялі ў ДПК.
Парушальнікамі аказаліся ўраджэнцы Пастаўскага раёна. Ім ад 23 да 42 гадоў. На месцы здарэння і па месцы іх жыхарства выяўленыя цеплавізар, прыбор начнога бачання, шэсць радыёстанцый і навігатар.
У дачыненні да ўсіх правапарушальнікаў пачаты адміністрацыйны працэс за замах на незаконнае перасячэнне мяжы, парушэнне пагранічнага рэжыму і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў пагранслужбы. Пасля ўстанаўлення ўсіх абставінаў дзеянням мужчыны будзе дадзена прававая ацэнка.
Фота ДПК
«Захаваць кожнае зярнятка...».
Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».
Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.
Сёлета для школьнікаў створана каля 800 тысяч розных вырабаў.