Матацыкліст трапіў у бальніцу пасля сутыкнення з легкавушкай у Мінску, паведамляе Следчы камітэт.
Па дадзеных следства, днём 7 ліпеня 63-гадовы мужчына рухаўся на аўтамабілі Toyota па вуліцы Дамашэўскай у Мінску. Пры павароце налева ён сутыкнуўся з матацыклам, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. У выніку аварыі пацярпеў матацыкліст, зараз ён у бальніцы.
Супрацоўнікі ДАІ і ГКСЭ аглядзелі месца здарэння і апытваюць відавочцаў. У Следчым камітэце просяць грамадзян, якія маюць якія-небудзь звесткі аб здарэнні, звярнуцца па тэлефонах (8017) 389-55-55 і (8029) 159-08-35.
У БДУ 82 % залічаных на першы курс набралі 300 балаў і больш.
Адпаведнае распараджэнне прынята на мінулым тыдні.
Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму.
Запрашаем на работу... але не ўсіх.