Вы тут

Канцэпцыя развіцця адвакатуры да 2030 года прынята ў Беларусі


Канцэпцыю развіцця адвакатуры Беларусі да 2030 года прынялі сёння на першым з’ездзе адвакатаў, прысвечаным 100-годдзю з дня ўтварэння адвакатуры, перадае БелТА.


Канцэпцыя вызначае мэты і асноўныя напрамкі ўдасканалення адвакацкай дзейнасці пад уплывам канстытуцыйных змяненняў і дапаўненняў, прынятых на рэферэндуме 27 лютага 2022 года.

«Рэалізацыя канцэпцыі будзе садзейнічаць з’яднанню адвакацкай супольнасці, уключэнню ўсіх адвакатаў у падрыхтоўку і прыняцце актуальных рашэнняў па адвакацкай дзейнасці. Выкананню гэтай задачы будзе садзейнічаць аднаўленне дзейнасці З’езда адвакатаў як вышэйшага органа адвакацкага самакіравання», — сказаў старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакаў.

Дакумент прадугледжвае стварэнне дадатковых (дарадчых або кансультатыўных) органаў пры саветах тэрытарыяльных калегій, а таксама пры савеце БРКА.

«Перш за ўсё размова ідзе аб стварэнні камісій па этыцы, якія будуць прыцягвацца да разгляду дысцыплінарных спраў. У склад такіх камісій павінны ўвайсці найбольш аўтарытэтныя і вопытныя адвакаты. Работа такіх камісій будзе садзейнічаць прыняццю справядлівых і абгрунтаваных рашэнняў», — растлумачыў ён.

Акрамя таго, прапануецца стварыць Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва, каб павышаць эфектыўнасць работы ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва. Ён будзе адказваць за ўстанаўленне кантактаў з адвакацкімі ўтварэннямі за мяжой, за арганізацыю спецыялізаваных праграм прафесійнага абмену і стажыровак, канферэнцый, семінараў з удзелам замежных экспертаў і лектараў, павышэнне кваліфікацыі беларускіх адвакатаў за мяжой, аналіз і абагульненне практыкі рэгулявання адвакацкай дзейнасці ў замежных краінах.

«Комплекс мерапрыемстваў накіраваны на павышэнне якасці работы і прафесійнай кваліфікацыі адвакатаў. Прапануецца распрацаваць і зацвердзіць стандарты павышэння прафесійнага ўзроўню для адвакатаў з розным стажам работы і спецыялізацыяй. Пры наяўнасці неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы ў перспектыве прадугледжана стварэнне вучэбна-метадычнага цэнтра пры БРКА на аснове сучасных тэхналогій з укараненнем дыстанцыйных форм навучання», — падкрэсліў Аляксей Швакаў.

У цэлым канцэпцыя прызначана забяспечыць даступную і якасную юрыдычную дапамогу грамадзянам і юрыдычным асобам у Беларусі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.