Вы тут

Галоўчанка: Ключавы атрыбут падатковай службы — простая і даступная сістэма падатковых абавязацельстваў


Ключавы атрыбут падатковай службы — простая і даступная сістэма падатковых абавязацельстваў. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас віншавання работнікаў падатковых органаў з прафесійным святам у Палацы Рэспублікі, перадае БелТА.


«Простая і даступная для разумення сістэма падатковых абавязацельстваў — ключавы атрыбут падатковай службы ў сучасных умовах. Для стварэння больш камфортнага асяроддзя для вядзення бізнесу неабходна завяршыць пабудову сучаснай IT-інфраструктуры падатковых органаў і забяспечыць поўную цыфравізацыю ўліку і кантролю выплаты падаткаў», — заявіў у час выступлення прэм’ер-міністр.

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што дзякуючы падаткам функцыянуюць бальніцы, школы, спартыўныя аб’екты, а таксама забяспечваецца грамадская і ваенная бяспека Беларусі. «Практычна 2/3 бюджэту краіны і яго даходнасць фарміруецца з падатковых паступленняў. Эфектыўнасць работы па зборы падаткаў — важнейшы фактар ​​устойлівасці бюджэтнай сістэмы і рэалізацыі праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Прыемна, што высокія стандарты ў вашай рабоце даюць магчымасць аператыўна і дакладна рэагаваць на змяненні эканамічных умоў, не дапускаючы зніжэння падатковых паступленняў у бюджэт, — сказаў прэм’ер-міністр. — За апошнія два гады падатковай службай праведзена вялікая работа па паляпшэнню ўзаемадзеяння з плацельшчыкамі: укаранёны новыя тэхналагічныя сэрвісы, якія даюць магчымасць істотна павысіць эфектыўнасць работы, забяспечыць больш камфортныя ўмовы выканання падатковых абавязацельстваў, і праца ў гэтым напрамку працягваецца». Ён дадаў, што падатковыя органы таксама выяўляюць і прадухіляюць факты выплаты заработнай платы ў канвертах. Толькі за 2021 год і першы квартал 2022 года ў адрас суб’ектаў гаспадарання было накіравана больш за 50 тыс. апавяшчэнняў.

Раман Галоўчанка сказаў, што сённяшнія рэаліі, у тым ліку звязаныя з санкцыйным націскам, дыктуюць неабходнасць дакладна выбудоўваць вектар развіцця падатковай сістэмы краіны. «Вельмі няпростая і тонкая работа — забяспечваць баланс інтарэсаў дзяржавы і бізнесу ў гэтым важным пытанні. З аднаго боку, трэба забяспечыць своечасовае паступленне плацяжоў у бюджэт і эфектыўны кантроль за паўнатой гэтых паступленняў, а з другога — мінімізаваць умяшанне ў дзеянні суб’ектаў гаспадарання і не дапускаць залішняй падатковай нагрузкі і кантрольнага націску на бізнес», — падкрэсліў ён.

Паводле слоў прэм’ер-міністра, многія арганізацыі і сектары эканомікі сутыкнуліся з сур’ёзнымі выклікамі, якія звязаны з неабходнасцю перабудовы сістэмы знешнеэканамічнай сувязі, выбудоўваннем прынцыпова новых лагістычных маршрутаў, схем руху фінансавых рэсурсаў, закупкі камплектуючых, пастаўкі экспартнай прадукцыі. У такіх напружаных умовах для рэальнага сектара эканомікі і гандлю вельмі важна не ствараць дадатковых бар’ераў і перашкод для пошуку аптымальных рашэнняў эканамічных выклікаў, лічыць Раман Галоўчанка.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».