Вы тут

Каравай-фэст «Бацькава булка» ўпершыню пройдзе ў Свіслачы


Ідэя фэсту ўзнікла пасля наведвання Прэзідэнтам мясцовай пякарні ў чэрвені мінулага года. Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў смак свіслацкага хлеба, асабліва здобнай «пляцёнкі» «са смакам дзяцінства». Гэта стала свайго роду пасылам для «раскруткі» плеценай булкі, якая ў хуткім часе атрымала афіцыйную назву «Бацькава булка». А сёлета ў гонар славутай здобы тут ладзіцца рэспубліканскі фэст.


Свята адбудзецца 20 жніўня, падрыхтоўку вядзе спецыяльна створаны аргкамітэт пры Гродзенскім абласным упраўленні культуры. Асноўная праграма распрацавана Свіслацкім цэнтрам культуры і народнай творчасці. Спецыялісты раённай установы расказалі аб некаторых «фішках» свята. 

Бадай што самым цікавым будзе выстава-конкурс «Матулін каравай». Прыняць удзел у ім змогуць усе ахвотныя, у тым ліку пекары-аматары і хатнія гаспадыні. Сваё майстэрства ў кулінарным спаборніцтве можна будзе прадэманстраваць у дзвюх намінацыях: «Традыцыйны каравай» і «Сучасны каравай».

На конкурс кожны ўдзельнік прадстаўляе адзін выраб адной намінацыі. Калі гэта «Традыцыйны каравай», то ў хатніх умовах па традыцыйным рэцэпце гатуецца пірог, каравай ці булка. Вітаецца той факт, калі выраб будзе мець сваю сямейную гісторыю. У намінацыі «Сучасны каравай» спаборнічаюць кандытарскія вырабы, якія ўяўляюць сабой кампазіцыю па якой-небудзь тэме. Таксама гэта можа быць пірог ці торт, які гатуецца без выпечкі з ужо гатовых інгрэдыентаў, напрыклад, пернікавы ці зефірны. Тут кожны можа прыкласці ўсю сваю фантазію і здольнасці. А яшчэ кожны выраб павінен мець назву.

Але мала толькі прыгатаваць. Яшчэ трэба яго цікава прэзентаваць, расказаць пра тэхналогію, рэцэптуру, гісторыю, чаму менавіта такі выраб стаў у сям’і традыцыйным, у чым яго адметнасць. 

У конкурсе будуць вылучаны тры пераможцы. Але будзе і ўладальнік гран-пры. Усе атрымаюць узнагароды і грашовыя прэміі. Таксама будуць адзначаны канкурсанты і ў спецыяльных намінацыях. Гэта «Кулінарная спадчына», «Смак дзяцінства», «Самы вялікі каравай», Арыгінальная прэзентацыя«, «Незвычайнае спалучэнне інгрэдыентаў», «Арыгінальнае афармленне». 

Асобны конкурс прадугледжаны для прафесійных пекараў і кандытараў. Яны таксама прадставяць вялікі асартымент вырабаў, якія трапляюць да спажыўцоў не толькі вобласці, але і ўсяе рэспублікі. Вядома, не абыдзецца без дэгустацыя вырабаў.

Будзе працаваць яшчэ шэраг цікавых лакацый. Напрыклад, лаўнж-зона для адпачынку, дзе булка — варажбітка ў жартоўнай форме прадкажа кожнаму наведвальніку свята яго лёс.

Экскурсію з майстар — класам абяцаюць арганізатары на пляцоўцы, якая раскажа аб шляху зерня да хлеба. Тут дзе пройдзе дэманстрацыя старажытных сельскагаспадарчых прылад. А на старых кругах млына можна нават памалоць зерне. 

Усе конкурсы так ці іначай будуць злучаны з «хлебнай» тэмай. Напрыклад, у эстафетным конкурсе «Бацькава міля» каманды на хуткасць перавязуць на тачцы мяшкі з зернем, паставяць у печ гаршчкі з цестам, дадуць зерня і пагоняць у імправізаваны хлеў курэй. У Конкурсе «Каравай, каравай, каго хочаш — выбірай» кожная пара ўдзельнікаў будзе з завязанымі вачыма адной рукой упакоўваць булку. 

Такі фэст тут праводзіцца ўпершыню. Ініцыятарам стаў старшыня Свіслацкага райвыканкама. Напачатку свята ладзілася як мясцовае, але паступова яно набыло размах і перарасло ў рэспубліканскае. 

Нагадаем, што ў чэрвені мінулага года пры наведванні Свіслацкага раёна, у мясцовую пякарню завітаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт асобна адзначыў смак мясцовай «пляцёнкі», а таксама звярнуў увагу на неабходнасць мадэрнізацыі вытворчасці. І такая работа тут была праведзена, у пякарні зроблены рамонт. А булка, якую прыгадаў кіраўнік дзяржавы, стала вельмі папулярнай сярод насельніцтва. Выраб у гонар высокага госця нават назвалі «Бацькава булка». Яе рэалізацыя павялічылася ў разы. «Пляцёнка» карыстаецца вялікай папулярнасцю не толькі ў мясцовага насельніцтва, але і ва ўсіх гасцей, якія вязуць з сабой дадому гэты духмяны хлеб.

Дарэчы, на Слонімшчыне захавалася традыцыя печыва так званых «паўлаўскіх» караваяў«, якая ўводзіць у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. А захоўваюць унікальную традыцыю ўдзельніцы народнага аб’яднання «чараўніцы-каравайніцы» з Навасёлкаўскага цэнтра культуры. На Слонімшчыне фестываль караваяў стаў брэндавым святам. А самы прыгожы ттрохпавярховы каравай паўлаўскія каравайніцы двойчы ўручалі Прэзідэнту краіны. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».