Вы тут

Вырашаць праблемы прадпрыемстваў за кошт людзей недапушчальна - Орда


Вырашаць праблемы прадпрыемстваў выключна за кошт людзей недапушчальна. Аб гэтым заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда на VI пленуме ФПБ.

Падчас пленума яго ўдзельнікі падвялі вынікі працы за паўгоддзе і намецілі планы на будучыню. Сярод асноўных тэм — занятасць і заработная плата, Ахова працы і калектыўныя дагаворы, маніторынг цэн і дэфіцыт кадраў рабочых прафесій.

Адзначалася, што на пастаянным кантролі знаходзіліся пытанні своечасовасці выплаты і памеру заработнай платы, а таксама няпоўнай занятасці насельніцтва. За пяць першых месяцаў года выяўлена больш за 300 выпадкаў, калі наймальнікі парушалі тэрміны выплаты заробку. 

Праблема няпоўнай занятасці ў маі закранула работнікаў 188 арганізацый. Некаторыя працаўнікі па ініцыятыве наймальнікаў знаходзіліся ў цэладзённым простае.

— Мы павінны стаяць адзін за аднаго, каб прайсці гэтыя складанасці, — падкрэсліў у сваім выступе старшыня ФПБ Міхаіл Орда. — Час патрабуе мабілізацыі ўсіх сіл і рэсурсаў. Мы павінны адстойваць і абараняць людзей, займаць прынцыповую пазіцыю па кожным пытанні. І глядзець за тым, каб не было перакосаў і няўзважаных рашэнняў.

У якасці прыкладу лідар нацыянальнага прафцэнтра прывёў сітуацыю, калі ў красавіку наймальнікі прапанавалі ўраду змяніць працоўнае заканадаўства. Маўляў, санкцыі і цяжкасці, таму патрэбныя дадатковыя магчымасці для мабільнасці, пераразмеркавання працоўных рэсурсаў.

— Але фактычна выявілася, што ўсе праблемы проста хочуць перакласці на людзей: звальняць за дзень, пераводзіць на іншую працу без згоды чалавека на працяглы тэрмін і гэтак далей. Федэрацыя прафсаюзаў у гэтай сітуацыі заняла выразную пазіцыю: вырашаць праблемы прадпрыемстваў выключна за кошт людзей недапушчальна, — падкрэсліў Міхаіл Орда.

Прафсаюзы не пагадзіліся і з прапановай наймальнікаў у разы павялічыць у Працоўным кодэксе дапушчальную норму звышурочных работ. Прычына такой ініцыятывы наймальнікаў — недахоп кадраў.

— Як паказвае практыка, такія падыходы не вырашаюць праблему, — упэўнены Міхаіл Орда. — На кароткі прамежак гэтая мера, магчыма, перакрые нейкія пытанні. Але ў цэлым не прынясе карысці ў перспектыве. 

У 2012 годзе ўжо прымаліся рашэнні аб павелічэнні звышурочных работ са 120 да 180 гадзін. Тады казалі аб тым, што гэта цалкам закрые ўсе пытанні недахопу працоўных рэсурсаў. Сёння ж мы бачым, што дэфіцыт кадраў павялічваецца, сярэдні ўзрост рабочых на прадпрыемствах таксама вырас. І самае галоўнае: здароўе ў чалавека не жалезнае. Калі ён увесь час перапрацоўвае ад 2 да 4 гадзін у дзень і выходзіць у выхадныя, то ў яго як мінімум назапашваецца стомленасць. У выніку зніжаецца прадукцыйнасць, узрастаюць рызыкі траўматызму і гэтак далей. Ды і проста ў чалавека забіраюць яго асабісты час. Таму мы настойваем на тым, што калі дзесьці такія меры неабходныя, то іх трэба вырашаць кропкава. Тым больш што гэтае пытанне тычыцца літаральна 8-10 прадпрыемстваў па краіне.

Але нават такія адзінкавыя выпадкі патрабуюць дэталёвага разгляду. Таму прафсаюзы падымаюць падобныя пытанні на самых розных узроўнях, удзельнічаючы ў працы калегіяльных органаў: міністэрстваў, аблвыканкамаў, прадпрыемстваў.

Фота – ФПБ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.