Вы тут

Чэрвень у Кітаі стаў рэкордным па спякоце


Сёлета ў Кітаі быў зафіксаваны самы спякотны чэрвень за перыяд з 1961 года. Сярэдняя тэмпература паветра ў мінулым месяцы па ўсёй краіне дасягнула 21,3 градуса па Цэльсіі, паведамілі ва Упраўленні па справах метэаралогіі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэты паказчык апынуўся на 0,9 градуса па Цэльсіі вышэйшы, чым звычайна. У шматлікіх рэгіёнах краіны, уключаючы правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай) і Шаньдун (Усходні Кіта), была зарэгістравана найвышэйшая тэмпература паветра за ўсе аналагічныя перыяды ў гісторыі, заявілі ў ведамстве.

З 13 па 26 чэрвеня ў некаторых рэгіёнах Кітая стаяла спякотнае надвор’е, якое закранула больш за 600 мільёнаў чалавек. Пры гэтым 25 чэрвеня ў павеце Ліншоў правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай) тэмпература паветра дасягнула 44,2 градуса па Цэльсіі.

Паводле слоў намесніка кіраўніка Дзяржаўнага метэаралагічнага цэнтра КНР Фан Сяна, высокая тэмпература паветра ў чэрвені была абумоўлена тым, што большая частка тэрыторыі на поўначы Кітая знаходзілася пад уплывам моцнага цёплага антыцыклону.

Як чакаецца, у ліпені на поўдні Кітая і ў некаторых рэгіёнах на паўднёвым захадзе і ўсходзе краіны сярэдняя тэмпература паветра будзе ніжэйшай у параўнанні з аналагічнымі перыядамі папярэдніх гадоў, а ў астатніх рэгіёнах краіны можа быць такая ж, як у адпаведныя перыяды.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».