Вы тут

Сын і бацька Новікавы загінулі ў Віцебскай вобласці падчас ВАВ


На Заронаўскім мемарыяле ў Віцебскім раёне на адной пліце ўвекавечаны імёны Паўла і Мікалая Новікавых. Гэта сын і бацька, якія знайшлі свой апошні прытулак на віцебскай зямлі.


Родныя Новікавых на мемарыяле ў Заронаве.

Шматдзетная сям'я Новікавых жыла ў вёсцы Упрусы Бранскай вобласці: тата, маці, восем дзяцей. Займаліся сельскай гаспадаркай, бацька працаваў у саўгасе, а ў вольны час займаўся цяслярствам у суседніх вёсках. На заробленыя грошы прывозіў тканіну на сукенкі дзяўчатам, абутак і салодкія гасцінцы. Кожны з дзяцей планаваў сваю светлую будучыню, якую ў адзін момант перавярнула Вялікай Айчынная вайна, бязлітасна не пакінуўшы нават надзеі на шчаслівы лёс.

З першых дзён вайны галава сям'і Павел Авяр'янавіч і старэйшы сын Мікалай пайшлі ў партызаны. Лясныя мсціўцы не давалі немцам быць паўнапраўнымі гаспадарамі ва Упрусах, аднойчы ажыццявілі аперацыю, у якой фашысты панеслі вялікія страты. За гэта, па ўлюбёным сцэнарыі карнікаў, павінны былі знішчыць мясцовых жыхароў. Чацвёра малодшых Новікавых паспелі схавацца ў склепе, бабуля Саша з трыма астатнімі дзецьмі чакалі смерці. У той дзень немцы забілі 125 мірных жыхароў вёскі, дзяўчынцы Марыі ўдалося выжыць, хаця атрымала цяжкія раненні ў абедзве рукі. Яе выратаваў нямецкі доктар, а яшчэ адзін падарыў другі лёс дзецям, што сядзелі ў склепе.

Пасля вызвалення Браншчыны бацька і сын Павел і Мікалай пайшлі на фронт, трапілі пад Віцебск. На Віцебскім напрамку ў снежні 1943 — студзені 1944 гадоў вяліся кровапралітныя баі. Сын і бацька загінулі пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Заронаўскага сельсавета з прамежкам у адзін месяц: сын — 6 студзеня, бацька — 5 лютага 1944. У 1979 годзе астанкі байцоў былі перанесены на Заронаўскі мемарыял.

Родныя Новікавых доўга шукалі месца пахавання Паўла Авяр'янавіча і Мікалая Паўлавіча, нарэшце, перад пандэміяй знайшлі. Як толькі з'явілася магчымасць наведаць брацкую магілу, адразу выправіліся ў брацкую Беларусь. І вось настаў дзень, калі перад мемарыяльнай плітой стаялі тры пакаленні Новікавых: унучка Ніна, праўнук Міхаіл і прапраўнукі Глеб і Дар'я, у думках шчыра дзякуючы сваім героям за мір і светлае неба.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».