Вы тут

Кандыдаты адабраныя — хто паляціць на МКС ад Беларусі?


Каля сотні беларусаў узялі ўдзел у адборы для палёту ў космас. У спіс жа патэнцыйных кандыдатаў ўвайшлі 29 чалавек, траціна — жанчыны, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».


Фота Раскосмас

«Дадзеныя кандыдаты будуць разгледжаны камісіяй цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў і будзе вызначаны спіс асоб, якія будуць запрошаныя ў Цэнтр падрыхтоўкі для праходжання вочнага адбору, які будзе ўключаць допуск да спецыяльных трэніровак. Мы маем некалькі кандыдатаў навук, магістраў, даследчыкаў. Прафесійны ўзровень нашых кандыдатаў досыць высокі», — сказаў намеснік начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі Іван Буча.

Палёт у касмічную прастору можа адбыцца ўжо восенню 2023 года, але хто ж усё-такі прыме ўдзел у экспедыцыі, агучыць расійскі бок. Далей падрыхтоўка на базе Раскосмасу. Першая ластаўка — пілатуемая касманаўтыка будзе агульнай для Саюзнай дзяржавы. Збліжае і новая саюзная праграма «Комплекс СД».

«Гэтая праграма прысвечана стварэнню арбітальнай групоўкі спадарожнікаў. Прычым там плануецца стварыць тры спадарожніка — адзін вагой амаль 200 кг і два маленькіх апарата. Там будзе стаяць цэлы шэраг датчыкаў: тыя, што адсочваюць сонечную актыўнасць, радыяцыю, стан іёнасферы. Там будзе таксама апаратура для зандзіравання іёнасферы», — паведаміў дырэктар УП «Геаінфармацыйныя сістэмы» НАН Беларусі Сяргей Залаты.

Нагадаем, што рашэнне аб тым, што Расія і Беларусь будуць разам развіваць інфраструктуру ў касмічнай сферы, было прынята падчас наведвання расійскім і беларускім прэзідэнтамі касмадрома Усходні.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.