Вы тут

Фінансавы кульбіт: еўра апусціўся да долара


12 ліпеня адбылася не радавая падзея для заходніх валютных біржаў — курс еўра зраўняўся з курсам долара.


Менавіта ў аўторак паміж курсамі гэтых валют утварыўся парытэт (1:1). Такіх суадносін дзвюх валют не было ўжо два дзесяцігоддзі.

У апошні час еўра традыцыйна таргаваўся даражэй амерыканскага долара. Выключэннем быў 2000 год, калі «амерыканец» каштаваў даражэй еўра. У 2001 годзе еўра ўсё яшчэ саступаў долару ў цане, але да 2003 годза еўрапейская валюта зноў стала гандлявацца даражэй, чым амерыканская.

А з раніцы 12 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара абваліўся на 0,0241 BYN да 2,6371 BYN / USD да мінімуму за 8 дзён. У гэты час курс еўра паваліўся адразу на 0,0522 BYN да 2,6391 BYN / EUR.

Атрымліваецца, што і ў нас долар і еўра ацэньваюцца аднолькава — 2,63 нашага, айчыннага рубля.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».