Вы тут

Новы законапраект, развіццё сталіцы, энергетыка


Новы законапраект, развіццё сталіцы, энергетыка. Расказваем галоўныя навіны мінулага тыдня.


Пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай адбылося пасяджэнне экспертнага савета. Спецыялісты разгледзелі шэраг пытанняў, сярод якіх праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Законапраект накіраваны на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі, стабільнасці грамадска-палітычнай сістэмы і канстытуцыйных асноў дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь. Адной з прапанаваных экспертамі навацый з'яўляецца ўвядзенне нормы аб страце грамадзянства ў сувязі з наяўнасцю прыгавору суда Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у законную сілу, пацвярджае ўдзел асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ім цяжкай шкоды інтарэсам дзяржавы, калі такая асоба знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаная па г. Мінску Наталля Качанава правяла нараду з кіраўніцтвам сталіцы. На парадак дня вынесены актуальныя пытанні жыццядзейнасці горада. У нарадзе ўзялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, міністр унутраных спраў, упаўнаважаны па Мінску Іван Кубракоў, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў, намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, кіраўнікі адміністрацый раёнаў сталіцы.

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, генеральны дырэктар ДВА «Белпалівагаз» Аляксей Кушнарэнка ўзяў удзел у рабочай сустрэчы з дэлегацыяй Выканаўчага камітэта Электраэнергетычнага савета СНД, якая прайшла на базе Міністэрства энергетыкі. Былі абмеркаваны перспектывы і магчымы фармат супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў для энергетычнай галіны, методыкі і спосаб атэстацыі сумесных адукацыйных праграм, актуальныя інструменты лічбавай адукацыі. Сенатар расказаў аб сістэме падбору і падрыхтоўкі кадраў у аб'яднанні «Белпалівагаз», а таксама аб лічбавай трансфармацыі адукацыйнага працэсу ў галіне.

Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі». Абмяркоўваўся шэраг важных тэм — роля і месца моладзі ў сучаснасці і будучыні краіны, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі, захаванне гістарычнай памяці, работа Маладзёжнага парламента і іншае. Сенатар азнаёміўся з работай навукова-практычнага цэнтра, яго матэрыяльна-тэхнічнай базай — высокатэхналагічным лячэбным і дыягнастычным абсталяваннем, з умовамі для пацыентаў.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.