Вы тут

Дзяніс і Юлія Вяраксы з вёскі Барыскавічы – пераможцы конкурсу «Уладар вёскі»


Падчас купальскага фестывалю ў Александрыі па традыцыі былі падведзеныя вынікі любімага многімі конкурсу «Уладар вёскі». Пераможцамі рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта сталі Дзяніс і Юлія ВЯРАКСЫ, якія жывуць у вёсцы Барыскавічы Мазырскага раёна.


Сужэнцы разам ужо дзесяць гадоў — чарговы юбілей сямейнага жыцця адсвяткуюць 28 ліпеня. Дзяніс — ваеннаслужачы пагранічных войскаў у аграгарадку Прудок, Юлія працуе ў Гомельскай мытні на пункце пропуску «Новая Рудня», цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску. Гаспадарка ў хаце невялікая, як і агарод — там усё выключна для сябе і дзяцей. Ёсць пчальнік на шэсць вулляў.

Сёння ў сям'і падрастаюць трое дзяцей: васьмігадовы Арсеній, шасцігадовы Усевалад і сямімесячная Аліса. Бацькі сцвярджаюць, што дачцэ падчас конкурсу было прасцей за ўсіх: яна амаль увесь час спала, ела і практычна не дадавала клопатаў. Сыны Арсеній і Усевалад актыўна ўключыліся ў творчую барацьбу. У выніку агульнымі намаганнямі не толькі ўзялі дыплом першай ступені, але і выйгралі ў намінацыі «Уладар вёскі ONLІNE».

«Паўдзельнічаць у конкурсе нас запрасіла старшыня Прудкоўскага сельсавета, — успамінаюць сужэнцы. — Мы адразу пагадзіліся: заўсёды выступаем за любы пазітыўны рух. Аднак калі даведаліся, што трэба праходзіць не толькі творчыя выпрабаванні, крыху спалохаліся: ці справімся? Напрыклад, раней мы ніколі не пілавалі ручной пілой «Дружба», заўсёды карыстаемся бензапілой, то-бок нюансы былі. На шчасце, мы з усім справіліся».

У аснову канцэпцыі конкурснага выступлення пераможцаў лягла ідэя захавання гістарычнай памяці. «Гэтая тэма вельмі значная для нас, — кажа Юлія. — Мы жывём у сваім доме, які ў свой час пабудаваў прадзед мужа, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі яфрэйтар Якаў Сцяпанавіч Капора».

У гады вайны прадзед Дзяніса дайшоў да Эльбы, меў баявыя ўзнагароды, у тым ліку тры ордэны Славы. Для сужэнцаў і іх дзяцей Якаў Сцяпанавіч — прыклад мужнасці і гераізму, на які хочацца раўняцца заўсёды і ва ўсім.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.