Вы тут

Качанава: Беларускі саюз жанчын — апора дзяржаўнай улады ў краіне


Беларускі саюз жанчын — апора дзяржаўнай улады ў нашай краіне, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на пасяджэнні праўлення Беларускага саюза жанчын, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Калі выбіраецца новы кіраўнік — гэта заўсёды падвядзенне вынікаў, — сказала Наталля Качанава. — Тая ўвага, якую ўдзяляе Прэзідэнт рабоце менавіта гэтай арганізацыі, дарагога варта для ўсіх членаў БСЖ. Тут прысутнічае актыў, і вы прымалі правільнае і не вельмі простае рашэнне. Заўсёды хвалююча, калі мяняецца кіраўнік. Алена Богдан сёння замаймае іншую пасаду. Сістэма аховы здароўя — гэта практычна паўкраіны, і ад таго, як будзе працаваць гэта сістэма, залежаць жыцці людзей. Гэта вельмі вялікая адказнасць у такі няпросты перыяд. І сумяшчаць работу ў рэспубліканскай арганізацыі з колькасцю 150 тыс. чалавек — сур’ёзная адказнасць. Я хацела б падзякаваць Алене Богдан за тую работу, якая праводзілася пад яе кіраўніцтвам у арганізацыі».

Фота БелТА

Спікер падкрэсліла: гэта быў няпросты час. «Гэта 2020-2022 гады, калі тыя працэсы, што адбываюцца ў свеце, наклалі адбітак і на нашу краіну. Гэта геапалітычны падзел свету, і заўсёды меў рацыю ў сваіх прадказаннях Прэзідэнт, што гэта будзе. Калі кіраўнік дзяржавы гаварыў пра важнасць грамадскіх арганізацый, мы цудоўна разумелі, што гэта сапраўды апора дзяржаўнай улады. І калі мы адпрацоўваем законапраект аб грамадскіх арганізацыях, мы разглядаем БСЖ менавіта ў гэтым разрэзе. Гэта сапраўды апора дзяржаўнай улады ў краіне. Жанчына павінна быць прапаведнікам міралюбнасці, дабра, шчырасці, сумленнасці і прыстойнасці, як гэта і ёсць у нашай краіне, — адзначыла яна. — Гэтыя гады былі няпростыя. І арганізацыя рабіла ўсё, каб яе рады пашыраліся, каб у арганізацыю прыходзіла моладзь. Прыемна бачыць маладзёжнае крыло, гэта вельмі важна».

«У нас работы непачаты край. За гэты час стала добрай традыцыяй правядзенне жаночых форумаў. Гэта павінна прадаўжацца. Зроблена шмат. Але ў перспектыве — вялікая сур’ёзная работа», — дадала Наталля Качанава.

Фота БелТА

Сёння прайшло пасяджэнне праўлення Беларускага саюза жанчын. Яго старшынёй выбрана Вольга Шпілеўская.

Беларускі саюз жанчын на працягу 30 гадоў з’яўляецца самай шматлікай жаночай арганізацыяй краіны, яка аб’ядноўвае ў сваіх радах 150 тыс. жанчын. Галоўныя напрамкі дзейнасці — стварэнне ўмоў для актыўнага ўдзелу жанчын у грамадска-палітычным, культурным і дзелавым жыцці краіны, падтрымка мацярынства і дзяцінства, традыцыйных сямейных каштоўнасцей; грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі, падтрымка людзей старэйшага ўзросту, ветэранаў, інвалідаў, аказанне адраснай дабрачыннай дапамогі.

Сёння Беларускі саюз жанчын — гэта парламентарыі, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, арганізацый і прадпрыемстваў, урачы і педагогі, рабочыя, хлебаробы і бізнесмены — паспяховыя, прафесійна запатрабаваныя і самадастатковыя жанчыны, актыўныя і ініцыятыўныя, гатовыя быць карыснымі сям’і, грамадству і дзяржаве.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.