Спатрэбіцца: клубніцы — 1 кг, цукар — 400 г (можна менш).
Ягады перабіраем, мыем і чысцім ад пладаножкі. Засыпаем цукрам і даём пастаяць, каб яны далі шмат соку. Можна пакінуць на ноч, але тады лепш паставіць у халадзільнік ці іншае прахалоднае месца, каб не забрадзілі.
Ягады, якія плаваюць ва ўласным соку, змяшаным з цукрам, разліваем па слоіках і прыкрываем накрыўкамі (не шчыльна). Слоікі і накрыўкі неабходна добра прамыць, але стэрылізаваць патрэбы няма.
Слоічкі ставім у рондаль падыходзячага памеру. Не забудзьцеся пакласці на яго дно анучку, каб слоікі не лопнулі пры награванні. Наліваем вады, каб слоікам было «па плечыкі». Лепш, калі вада будзе цёплая. Даводзім да кіпення. Стэрылізуем нарыхтоўку.
З моманту закіпання вады слоікі аб'ёмам 0,5 л трэба стэрылізаваць 10 хвілін. Затым іх вымаем, шчыльна закрываем вечкамі і перакульваем. Даём цалкам астыць. Можна захоўваць не толькі ў прахалодным месцы, але і пры пакаёвай тэмпературы.
Атрымліваюцца ягадкі ў канцэнтраваным сіропе.
1. Старанна вымыць клубніцы ў вадзе, а затым змясціць іх у друшляк на некалькі хвілін.
2. Раскласці клубніцы ў адзін пласт на блясе, талерках або чыстым ручніку. Даць паляжаць 20—30 хвілін. Заўсёды чакайце высыхання ягад пасля прамывання. Вада пагаршае якасць і смак ягад.
3. Змясціць ягадкі на бляху і адправіць у маразільную камеру прыкладна на 10—16 гадзін. Гэты спосаб замарожвання гарантуе, што ягады не зліпнуцца адна з адной.
4. Перакласці замарожаныя клубніцы ў спецыяльныя пакеты або кантэйнеры, пасля чаго зноў пакласці ў камеру.
Гэта правераны гадамі метад, які мае вялізную папулярнасць сярод гаспадынь. Для замарожвання падыдуць не толькі кантэйнеры, але і слоікі. Ягады ў вадкасці доўга захоўваюць форму і колер, таму з'яўляюцца выдатным дэсертам. Такі сіроп можна дадаваць у ёгурт ці марожанае або ж проста мазаць на батон ці булачкі.
1. Гатуем сіроп, змяшаўшы 4 шклянкі вады з 1 шклянкай цукру. Цукар можна растварыць у халоднай ці гарачай вадзе. Калі выкарыстоўваеце гарачую, варта астудзіць сіроп перад заліваннем клубніц.
2. Памыць і пасушыць ягады, пасля чаго змясціць іх у кантэйнеры.
3. Заліць ягады сіропам. Важна помніць, што ў кантэйнеры або слоіку павінна застацца вольнае месца.
4. Змясціць у маразілку.
Захоўваць у маразілцы такую ??нарыхтоўку можна ад 5 да 8 месяцаў. Калі дастанеце гатовы прадукт, ні ў якім разе не апускайце слоікі ў гарачую ваду, лепш даць ім размарозіцца ў халадзільніку або ў памяшканні.
Прамыць ягады пад халоднай вадой, выразаць пладаножку.
Ягады змясціць у блэндар, дадаўшы цукру на смак.
Змешваць, пакуль не атрымаецца клубнічнае пюрэ.
Выліць атрыманую вадкасць у пластыкавыя ці шкляныя кантэйнеры, не забыўшыся пакінуць трохі вольнай прасторы, і замарозіць.
Перад тым, як выліць пюрэ з блэндара ў кантэйнеры, яго можна працадзіць, каб прыбраць насенне ягад.
Як пачысціць серабро ад чорнага налёту
Шмат у каго з нас ёсць упрыгожванні з серабра. Серабро — вельмі прыгожы метал, але ёсць адзін недахоп: яно можа цямнець або пакрывацца чорным налётам. З-за гэтага страчвае прывабнасць. Каб вярнуць былую прыгажосць, сярэбраныя вырабы неабходна перыядычна чысціць. Ёсць шмат спосабаў, як гэта зрабіць, не звяртаючыся ў ювелірныя майстэрні.
Спатрэбіцца: ёмістасць для вады — міска, рондаль, талерка; 2 сталовыя лыжкі харчовай соды; алюмініевая фольга; зубная шчотка; ручнік ці мяккая ануча.
Падрыхтаваную ёмістасць знутры неабходна выслаць алюмініевай фольгай. Насыпаем соду. Наліваем у чайнік вады і амаль даводзім да кіпення (80 градусаў). Заліваем соду вадой. Вада павінна пакрыць выраб цалкам.
Вытрымаць выраб у содавым растворы 10 хвілін. Пры рэакцыі будуць выдзяляцца бурбалкі. Праз нейкі час рэакцыя спыніцца, і вада стане каламутнай.
Дастаём выраб і ачышчаем яго з дапамогай зубной шчоткі.
Прамываем упрыгожванне пад струменем халоднай вады і выціраем насуха.
УВАГА! Калі ва ўпрыгожванні ёсць натуральныя каштоўныя камяні, лепш скарыстацца іншым спосабам або аднесці ўпрыгожванне ў майстэрню на прафесійную чыстку, бо пры такім метадзе камяні могуць пацямнець.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.