Вы тут

Іванец: Кож­ны дзя­ся­ты сту­дэнт — бу­ду­чы пе­да­гог


З 18 лі­пе­ня стар­туе пры­ём­ная кам­па­нія ў ВНУ кра­і­ны. Кож­ны дзя­ся­ты абі­ту­ры­ент па­сту­пае ў ВНУ на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці. У вя­ду­чым уні­вер­сі­тэ­це гэ­тай га­лі­ны — БДПУ імя М. Тан­ка — за апош­нія га­ды пра­хад­ны бал на ўсе спе­цы­яль­нас­ці вы­рас на 30-40 ба­лаў, што свед­чыць пра па­вы­шэн­не прэ­сты­жу пра­фе­сіі на­стаў­ні­ка. Ёсць тут і та­кія спе­цы­яль­нас­ці, на якія за­ліч­ва­юць толь­кі абі­ту­ры­ен­таў-іль­гот­ні­каў — ме­да­ліс­таў і пе­ра­мож­цаў алім­пі­яд. Які кон­курс на пе­да­га­гіч­ныя пра­фе­сіі ча­ка­ец­ца сё­ле­та, якія спе­цы­яль­нас­ці най­больш за­па­тра­ба­ва­ныя і ка­лі зар­пла­та на­стаў­ні­каў бу­дзе роў­ная ся­рэд­няй у кра­і­не? Пра гэ­та рас­ка­заў мі­ністр аду­ка­цыі Анд­рэй ІВА­НЕЦ і прад­стаў­ні­кі БДПУ імя М. Тан­ка.


Што­год — 6,5 ты­ся­чы ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў

Мі­ністр пад­крэс­ліў, што кад­ра­вае за­бес­пя­чэн­не га­лі­ны аду­ка­цыі зна­хо­дзіц­ца на вы­со­кім уз­роў­ні, бо дзяр­жа­вай пры­ма­ец­ца шэ­раг сіс­тэм­ных мер, якія да­зва­ля­юць вы­бу­доў­ваць строй­ную сіс­тэ­му пад­рых­тоў­кі і па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў.

— На ўзроў­ні да­школь­най і агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі пра­цуе ка­ля 173 ты­сяч пе­да­го­гаў. На ўзроў­ні вы­шэй­шай аду­ка­цыі — амаль 20 ты­сяч вы­клад­чы­каў, кож­ны дру­гі з іх — кан­ды­дат і док­тар на­вук. Што­год у га­лі­ну пры­бы­вае 6,5 ты­ся­чы ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў. І мы га­на­рым­ся тым, што дзя­ку­ю­чы цэ­ла­му шэ­ра­гу мер са­цы­яль­най пад­трым­кі да­сяг­ну­лі сур'­ёз­ных ліч­баў за­ма­ца­ван­ня ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў. Ма­ні­то­рынг, які пра­во­дзіць Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, па­каз­вае, што пас­ля аба­вяз­ко­ва­га тэр­мі­ну ад­пра­цоў­кі амаль 80 % ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў за­ста­ец­ца на сва­ім пер­шым ра­бо­чым мес­цы. Гэ­та свед­чыць пра тое, што ўмо­вы, якія ства­ра­юц­ца, ад­па­вя­да­юць па­тра­ба­ван­ням ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў.

У кра­і­не 15 ВНУ і 20 уста­ноў ся­рэд­няй спе­цы­яль­най аду­ка­цыі рых­ту­юць пе­да­га­гіч­ныя кад­ры. На ўзроў­ні вы­шэй­шай аду­ка­цыі ву­чыц­ца 25 ты­сяч сту­дэн­таў. Та­кім чы­нам, кож­ны дзя­ся­ты сту­дэнт — бу­ду­чы пе­да­гог. Гэ­та да­стат­ко­вая ліч­ба, каб за­бяс­пе­чыць кад­ра­вы са­стаў на­шай сіс­тэ­мы, ад­зна­чыў Анд­рэй Іва­нец.

У апош­нія га­ды ар­га­ні­за­ва­на про­філь­ная пе­да­га­гіч­ныя пад­рых­тоў­ка ў 10-11 кла­сах у шко­лах, што да­зва­ляе рых­та­ваць бу­ду­ча­га на­стаў­ні­ка са школь­най пар­ты. Сён­ня ў та­кіх кла­сах ву­чыц­ца 5 200 школь­ні­каў. За мі­ну­лы год коль­касць на­ву­чэн­цаў пе­да­га­гіч­ных кла­саў вы­рас­ла на 850 — амаль на 20 %.

— Вя­до­ма, ёсць над чым пра­ца­ваць для па­вы­шэн­ня эфек­тыў­нас­ці ра­бо­ты пе­да­га­гіч­ных кла­саў. Кож­ны трэ­ці вы­пуск­нік па­сту­пае ва ўста­но­ву аду­ка­цыі пе­да­га­гіч­на­га про­фі­лю. Мы ха­це­лі б, каб гэ­тая ліч­ба бы­ла вы­шэй­шай. Ад­нак усе на­вы­кі, атры­ма­ныя ў пе­да­га­гіч­ным кла­се, спат­рэ­бяц­ца і ў ін­шай пра­фе­сіі, — упэў­не­ны мі­ністр аду­ка­цыі.

На­га­да­ем, што вы­пуск­ні­кі педк­ла­саў па­сту­па­юць у пе­да­га­гіч­ныя ВНУ па вы­ні­ках су­моўя — і толь­кі та­ды, ка­лі ацэн­кі ў атэс­та­це не ні­жэй­шыя за «7», а па про­філь­ным прад­ме­це — не ні­жэй­шыя за «8». Та­кія вы­пуск­ні­кі ма­юць і пэў­ныя аба­вя­за­цель­ствы, у пры­ват­нас­ці, пя­ці­га­до­вую ад­пра­цоў­ку.

Мі­ністр ад­зна­чыў, што сён­ня ў га­лі­не пра­цуе 26 пе­да­го­гаў, якія ма­юць зван­не «За­слу­жа­ны на­стаў­нік», адзін — зван­не «На­род­ны на­стаў­нік». Толь­кі ў 2022 го­дзе на­груд­ным зна­кам «Вы­дат­нік аду­ка­цыі» ўзна­га­ро­джа­ны 81 пе­да­гог, а га­на­ро­вы­мі гра­ма­та­мі — больш за 1,5 ты­ся­чы спе­цы­я­ліс­таў.

— Не­ма­ла­важ­ны ас­пект сён­ня — за­ра­бот­ная пла­та. За сту­дзень—май бя­гу­ча­га го­да яна вы­рас­ла больш чым на 20 %, і ад ся­рэд­няй за­ра­бот­най пла­ты па кра­і­не скла­дае 88 %. Урад і кі­раў­нік кра­і­ны па­ста­ві­лі за­да­чу, каб да 2025 го­да ся­рэд­ні за­ро­бак на­стаў­ні­каў скла­даў 106 % ад ся­рэд­няй за­ра­бот­най пла­ты па кра­і­не. І мы ба­чым, што сён­ня на­зі­ра­ец­ца ста­ноў­чая тэн­дэн­цыя ў гэ­тым кі­рун­ку, — пад­крэс­ліў мі­ністр.

Пра­хад­ны бал вы­рас на 30-40 адзі­нак

БДПУ ажыц­цяў­ляе пад­рых­тоў­ку спе­цы­я­ліс­таў для агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі на 9 фа­куль­тэ­тах і ў трох ін­сты­ту­тах.

— Асноў­ны­мі ас­пек­та­мі ў на­шай ра­бо­це з'яў­ля­юц­ца апе­рад­жаль­ны ўлік за­пы­таў рын­ку пра­цы, пад­рых­тоў­ка пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў на асно­ве куль­тур­ных тра­ды­цый, рэа­лі­за­цыя ідэй у га­лі­не аду­ка­цыі для ўстой­лі­ва­га раз­віц­ця, уз­мац­нен­не прак­ты­ка­а­ры­ен­та­ва­нас­ці пад­рых­тоў­ча­га пра­цэ­су. І вя­до­ма, па­вы­шэн­не прэ­сты­жу пе­да­га­гіч­най пра­фе­сіі, — ад­зна­чыў пра­рэк­тар па ву­чэб­най ра­бо­це БДПУ імя М. Тан­ка Аляк­сандр МА­КОЎ­ЧЫК.

Як рас­ка­заў ад­каз­ны сак­ра­тар пры­ём­най ка­мі­сіі БДПУ імя М. Тан­ка Ігар ГУ­ШЧЫН­СКІ, з 18 да 24 лі­пе­ня абі­ту­ры­ен­ты мо­гуць па­да­ваць да­ку­мен­ты на бюд­жэт­ныя мес­цы. Пры­чым вы­пуск­ні­кі кла­саў пе­да­га­гіч­най на­кі­ра­ва­нас­ці змо­гуць зра­біць гэ­та толь­кі да 20 лі­пе­ня. А ўжо 4 жніў­ня абі­ту­ры­ен­ты да­ве­да­юц­ца аб вы­ні­ках за­лі­чэн­ня. Яны бу­дуць апуб­лі­ка­ва­ныя на сай­тах. 8 жніў­ня абі­ту­ры­ен­ты змо­гуць па­да­ваць да­ку­мен­ты для ўдзе­лу ў кон­кур­се на плат­ныя мес­цы.

Уся­го сё­ле­та пла­ну­ец­ца на­браць 2130 абі­ту­ры­ен­таў на 29 спе­цы­яль­нас­цяў. З іх на дзён­ную фор­му — 1280, на за­воч­ную — 850, 1160 — на бюд­жэт­ную фор­му, 970 — на плат­ную.

— Ёсць усе пад­ста­вы мер­ка­ваць, што кон­курс і пра­хад­ныя ба­лы бу­дуць не ні­жэй­шы­мі, чым ле­тась. Во­пыт мі­ну­лых ус­туп­ных кам­па­ній па­каз­вае, што ёсць ста­тыс­тыч­ная ўза­е­ма­су­вязь па­між абі­ту­ры­ен­та­мі, якія прай­шлі ў нас цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не і по­тым па­да­лі да нас да­ку­мен­ты. І сё­ле­та коль­касць тых, хто зда­ваў у нас тэс­ці­ра­ван­не, вы­рас­ла ў па­раў­на­нні з мі­ну­лым го­дам. Па­за­мі­ну­лы, мі­ну­лы год па­ка­за­лі, што за­хоў­ва­ец­ца ўстой­лі­вы кон­курс па ўсіх спе­цы­яль­нас­цях на­ша­га ўні­вер­сі­тэ­та — больш за 2 ча­ла­ве­кі на мес­ца, — пад­крэс­ліў Ігар Гу­шчын­скі.

Най­больш вы­со­кі кон­курс у апош­нія га­ды на спе­цы­яль­нас­ці «Псі­ха­ло­гія» (5,6 ча­ла­ве­ка на мес­ца), «Азда­раў­лен­чая і адап­тыў­ная фі­зіч­ная куль­ту­ра» (4 ча­ла­ве­кі на мес­ца), «Ла­га­пе­дыя» (3 ча­ла­ве­кі на мес­ца). Па трох спе­цы­яль­нас­цях і ўво­гу­ле бы­лі за­лі­ча­ны толь­кі абі­ту­ры­ен­ты, якія ва­ло­да­юць іль­го­та­мі — ме­да­ліс­ты, пе­ра­мож­цы алім­пі­яд, вы­пуск­ні­кі пе­да­га­гіч­ных кла­саў. Гэ­та «Гіс­то­рыя і гра­ма­да­знаў­чыя дыс­цып­лі­ны», «Рус­кая мо­ва і лі­та­ра­ту­ра», «Рус­кая мо­ва і лі­та­ра­ту­ра. За­меж­ная мо­ва».

У 2021 го­дзе пра­хад­ныя ба­лы ў БДПУ скла­лі ад 183 да 336. Трэ­ба ска­заць, што за апош­нія 5-6 га­доў яны іс­тот­на вы­рас­лі: у па­раў­на­нні з 2016 го­дам — на 30-40 ба­лаў. А на спе­цы­яль­насць «Па­чат­ко­вая аду­ка­цыя» пра­хад­ны бал вы­рас з 203 да 264. Най­больш вы­со­кія пра­хад­ныя ба­лы на спе­цы­яль­нас­ці «Псі­ха­ло­гія» — 336, «Вы­яў­лен­чае мас­тац­тва і кам­п'ю­тар­ная гра­фі­ка» — 329, «Прак­тыч­ная псі­ха­ло­гія» — 324, «Ла­га­пе­дыя» — 315.

— Ня­гле­дзя­чы на тое, што пе­да­го­гі­ка — тра­ды­цый­на жа­но­чая пра­фе­сія, мы ста­ра­ем­ся пад­час праф­ары­ен­та­цый­ных ме­ра­пры­ем­стваў пра­ца­ваць над тым, каб пры­цяг­ваць і хлоп­цаў. Ёсць ліч­бы, якія ўся­ля­юць асця­рож­ны ап­ты­мізм: ка­лі 5-6 га­доў та­му ў нас бы­ло 15-16 % хлоп­цаў, то сён­ня гэ­та ліч­ба 20-21 %. Пры­чым на не­ка­то­рых фа­куль­тэ­тах — гіс­та­рыч­ным, фі­зіч­на­га вы­ха­ван­ня, фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ным — юна­кі скла­да­юць 40-60 %, — удак­лад­ніў Ігар Гу­шчын­скі.

Але­на КРА­ВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».